2.
Калі зьесьці такі вялізны шмат, нават вельмі тонкі, дык ня хопіць ніякіх сілаў адолець дэсэрт - а як безь яго?
3.
Усім вышэйпералічаным можна было карыстацца неабмежавана, таму што ўсе гэтыя радасьці ўваходзяць у кошт квітка незалежна ад клясы каюты. За дадатковую плату можна было пачаставацца экзатычнымі стравамі ў двух кафэ-барах, наведаць спа-салён зь нейкімі там віп-працэдурамі, а таксама пасядзець у саўне. Але я не разумела, нашто тыя платныя паслугі, калі і бяз іх было цудоўнае адчуваньне радасьці жыцьця. Трэнажорная заля, басэйны і джакузі перамяжоўваліся ў мяне з надзвычайным абжорствам, так што я і не заўважыла, як мы даплылі да першага пункту нашага выхаду на бераг.
4.
5.
6.
Ня бачыўшы берагоў трое сутак, я за забавамі неяк і не адчула той асаблівай радасьці, якую адчулі маракі, што плылі на караблі з Калюмбам. Але на ўсякі выпадак я сказала радаснае: “Зямля!” - і працягнула руку ў бок зямлі.
Мы прыплылі ў Пуэрта-Рыка!
7.
Наш караблік амаль у 3 разы большы за партовы будынак Сан-Хуану
Некалісь даўно Пуэрта-Рыка (па-гішпанску - Багаты Порт) быў толькі портам, а самую выспу, куды прыплылі мы і якую задоўга да нас адкрыў сьвету Калюмб, калянізатары-гішпанцы назвалі ў гонар Яна Хрысьціцеля - Сан-Хуан. І яшчэ існаваў Стары Сан-Хуан - невялікі востраў на тэрыторыі сталіцы. Аднак паступова назвай Багатага Порту сталі называць усю вялікую выспу, і тады нават картографы заблыталіся ў назвах: што там - назва выспы, што - назва краіны і што - назва яе сталіцы? Паступова краіна Сан-Хуан з сталіцай/портам Пуэрта-Рыка стала краінай Пуэрта-Рыка з Сан-Хуанам у якасьці сталіцы :)
8.
Надта адкрытыя статуі? Але пуэртарыканцы да гэтага звычныя: каму ахвота апранацца ў сьпякоту?
9.
Думаеце, парадоксы на гэтым скончыліся? Ага, шчаз. Уявіце, гэтая краіна зьяўляецца залежнай ад ЗША тэрыторыяй, але не зьяўляецца часткай ЗША. Гэтыя пуэртарыканцы такія хітрыя! Яны знаходзяцца пад кіраваньнем ЗША, аднак Канстытуцыя ЗША на тэрыторыі Пуэрта-Рыка мае абмежаванае дзеяньне; вярхоўная ўлада ў іх належыць Кангрэсу ЗША, аднак яны маюць уласную сыстэму самакіраваньня. Маючы ўласную Канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу, пуэртарыканцы выказаліся ў 2012 годзе за тое, каб стаць 51-м штатам ЗША. Амэрыка пакуль што не сьпяшаецца прыняць да сябе новых чальцоў, але пры гэтым у Пуэрта-Рыка афіцыйнай валютай даўно зьяўляецца амэрыканскі даляр.
10.
11.
Такі да, пасьля марознага Нью-Ёрку тут было вельмі цёпла. І трэба было хавацца ад сонца, каб не згарэць.
12.
На агледзіны Сан-Хуану ў нас было толькі пяць гадзін, таму мы адразу накіраваліся да галоўнай турыстычнай славутасьці - з буклетаў мы даведаліся, што ёю зьяўляецца Форт Сан Фэліпэ дэль Мора, які ўнесены ў каталёг культурных здабыткаў чалавецтва.
13.
14.
Гэты форт пабудавалі ў XVI стагодзьдзі - і, як бачыце, ніякіх капрамонтаў яму ня трэба, стаіць сабе як нічога ніякага, быццам і не было змаганьня паміж гішпанцамі і амэрыканцамі.
15.
16.
17. Сьцены ўжо пакрыліся пылам стагодзьдзяў...
Цяпер там гуляюць турысты і катЫ. Прычым цяжка вызначыць, каго болей.
18.
19.
20.
Адзначу, што катЫ там вельмі сытыя і важныя, і ледзь не пад кожным кустам стаяць талерачкі з кацінай ежай і піцьцём. Хутчэй за ўсё, там ёсьць адмысловыя службоўцы, якія даглядаюць коцікаў.
Але вернемся да старажытных муроў. Іх таксама даглядаюць "адмысловыя службоўцы", прычым даглядаюць вельмі пільна, зазіраючы ўва ўсе шчыліны.
21.
22. Калі ласка, усьміхніцеся,- вас здымаюць!
Але не, яшчаркі папарацаў ня любяць і ўсьміхацца не жадаюць. Яны на службе! Як і некаторыя коцікі - во гэты стаіць на варце і таксама ўсьміхацца ня стаў.
23.
Пуэрта-Рыка - астраўная дзяржава. Вунь у моры досыць далёка бачыцца нейкая выспа - я сфатаграфавала яе на моцным зуме:
24.
25.
Пасьля шпацыру ля форту можна пагуляць па горадзе.
26.
27.
28.
Капліца Хрыста Збавіцеля, пабудаваная ў 1753-1780 гадах.
Ну, а калі камусьці мала коцікаў ля форту, наце вам яшчэ!
29.
Гуляючы па ўтульных вулках Сан-Хуану, мы нават не заўважылі, як зьвечарэла. Сонца панеслася за гарызонт так імкліва, што сьцямнела літаральна за чвэрць гадзіны.
30.
Аднак і нам трэба бегчы да свайго лайнэра - ён нас ужо чакае.
31.
Бывай, Пуэрта-Рыка! Я на тваёй тэрыторыі нават ногі не памачыла ў вадзе Карыбскага мора...
Працяг.