Гэта працяг аповеду пра падарожжа ў цёплыя краіны. Пачатак можна знайсьці тут:
У Нью-Ёрку.
Пуэрта-Рыка (горад Сан-Хуан).
Добра адагрэтыя ў цёплай краіне Пуэрта-Рыка, наступнае раніцы ў чаканьні такога самага цяпла мы радасна выгрузіліся на бераг востраву Сьвятога Марціна. Гэты самы малы ў сьвеце з усіх заселеных людзьмі астравоў - колькі таго вострава! - умудрыўся быць падзеленым на дзьве часткі, якімі кіруюць розныя краіны. Мы высадзіліся ў паўднёвай частцы, якая афіцыйна ўваходзіць у склад Нідэрляндаў, але гэта амаль цалкам самакіравальная тэрыторыя. Ну дзе тыя Нідэрлянды і дзе той іхны Сінт-Мартэн (па-нідэрляндзку востраў называецца Sint Maarten)!
1.
Я вылучыла колерам выспы майго падарожжа. Адзін дзень - адна выспа
З буклету мы даведаліся, што паўночная частка ўваходзіць у склад Францыі і называецца Сэн-Мартэн - бо на францускай мове ён пішацца Saint-Martin. А дагавор, згодна зь якім востраў яшчэ ў 1648 годзе быў падзелены паміж Нідэрляндамі і Францыяй, лічыцца адным з самых старых пагадненьняў, якія дзейнічаюць у наш час.
2.
Набліжаемся да востраву Сьвятога Марціна
3.
Сталіца і адміністрацыйны цэнтар нідэрляндзкай часткі выспы - горад Філіпсбург, - менавіта тут мы і высадзіліся на бераг. Неба было цалкам зацягнутае шэрымі хмарамі, але было вельмі цёпла, нягледзячы на парывісты вецер.
4.
Адразу відаць, што порт Філіпсбургу прымае шмат турыстаў
5.
Наш караблік
Цікава было наведаць СТАЛІЦУ, у якой фактычна ёсьць толькі дзьве вулкі. Але адкуль узяцца большай колькасьці вулак, калі там насельніцтва менш за паўтары тысячы чалавек! У большасьці беларускіх райцэнтраў жыве больш жыхароў, чым у гэтай сталіцы.
6.
Дэмакратычная міралюбная краіна
7.
Партовая плошча
8.
На востраве прапаноўваюць 7 розных экскурсійных маршрутаў. Але мы пойдзем сваім шляхам…
Востраў Сьвятога Марціна, нягледзячы на блізкасьць да экватара, - цалкам эўрапэізаваная тэрыторыя. Ня ведаю, ці ёсьць там ісламісты і будысты, але дакладна вядома (прынамсі
вікіпедыя ведае гэта), што хрысьціяне складаюць там 84 адсоткі: 39 адсоткаў - гэта рыма-каталікі, 45 адсоткаў - пратэстанты розных плыняў. Таму сьвята нараджэньня Хрыста там сьвяткуецца гэтаксама, як і ўва ўсёй Эўропе.
9.
10.
11.
Выхад з порту ў горад “замініраваны” шапікамі:
12.
Прадраўшыся праз гэтыя “міны”, трапляеш у дзікі куток прыроды, дзе растуць замяняльнікі нашых хваёвых - глядзіце, гэтыя расьліны таксама “ўзімку і ўлетку - аднаго колеру”, і таксама калючыя:
13.
Побач з “карыбскімі соснамі” знаходзіцца дарога, якая вядзе ў горад:
14.
Цікава, што пакуль мы ішлі - ісьці там ня болей як 500 мэтраў, - побач з намі некалькі разоў прыпыняліся машыны і прапаноўвалі падвезьці нас да гораду. Ня ведаючы мясцовых нораваў, мы вырашылі не рызыкаваць і рухаліся пехатой. Тым больш што цікава было пазіраць па баках. На шляху нас трохі, ня больш за пяць хвілін, папалівала трапічная залева - але яна скончылася гэтак жа імгненна, як і пачалася. І вось зьявіліся першыя дамкі гэтай дзіўнай сталіцы:
15.
16.
17.
18.
Хутка мы трапілі ў самы цэнтар гораду з досыць утульнымі вулкамі, на якіх, аднак, цяжка разьехацца двум аўтамабілям:
19.
Мясцовая царква:
20.
21.
Выява выспы на тратуары:
22.
Падзівіўшыся на мясцовыя прамтаварныя крамы, разьлічаныя выключна на нашчадкаў Ракфэлераў і Ротшыльдаў, бо прадаваліся ў іх усялякія ўпрыгажэньні з брыльянтамі і швайцарскія гадзіньнікі - цікава, адкуль яны бяруць столькі пакупнікоў, каб быў сэнс трымаць гэтыя крамы,- мы праціснуліся (не перабольшваю, менавіта праціснуліся між дамамі) да мора.
Мора!!! Узімку трапіць на мора, ды каб у ім можна было плаваць - такога ў маім жыцьці яшчэ не было. Усё, я прапала! Мне ня трэба ні тых брыльянтаў, ні швайцарскіх гадзіньнікаў, ні нават ежы - дайце толькі паплаваць!
23.
24.
Шкада, што час немагчыма расьцягнуць, каб ён цягнуўся павольней, чым звычайна, і таму, як ні прыемна плаваць і валяцца на пляжы, але гадзіньнік кажа - трэба вяртацца на лайнэр. Ыыыыыы...
Нічога ня зробіш, трэба рухацца назад у порт. Сонца так і не зьявілася (гэта і добра, бо падсмажыцца вельмі не хацелася), але прынамсі дождж не перашкаджаў аглядаць навакольле. Трэба запамінаць усё: і выгляд гэтых узгоркаў, і вузенькія вулкі, і свае адчуваньні тут! Бо наўрад ці жыцьцё дасьць яшчэ калі-небудзь магчымасьць патрапіць сюды.
25.
26.
Бачыце - відэаназіраньне вядзецца на ўсе чатыры бакі!
Яшчэ адзін напамін пра Каляды:
27.
Апошні позірк на бераг, які прынёс столькі задавальненьня:
28.
Ля лайнэра чуваць нейкі рух, аднак здалёк незразумела, чаму там шмат народу і гучыць музыка.
29.
А калі мы наблізіліся, стала зразумела, што нам (усім, хто падарожнічае на лайнэры) тут радыя! Каманда сустракае сваіх пасажыраў музыкай з танцамі, кожнаму даюць сокі і марозіва, ахвотныя могуць сфатаграфавацца на памяць... Прыемная неспадзяванка.
30.
31.
32.
Калі шчыра, дагэтуль мне было сумнавата, бо зусім не хацелася ад'яжджаць адсюль. Але цяпер ужо з прыўзьнятым настроем, забыўшыся на шкадаваньне, мы загрузіліся на лайнэр і паплылі далей.