:) Кітайцы для перакладу карыстаюцца электронным перакладчыкамі, і таму часта замест выніковага тэксту атрымліваецца абракадабра. Ну вядома ж, электронныя перакладальнікі перакладаюць паслоўна, часта без уліку устойлівых слоўных спалучэньняў і правілаў пабудовы фраз. І, зразумела, выбраюць толькі адно са значэньняў слова, а большасьць словаў маюць некалькі значэньняў. Прыкладам, pin у ангельскай мове - гэта і шпілька, і вось, і ножка (нейкай прылады), і ніт, і штыр... І - кантакт. Апошняе значэньне напэўна ведае кожны: любы тэлефон пры (першым) уключэньні патрабуе ўвесьці pin-код. А кітайцы замест "Увядзіце pin-код" пераклалі "Засуньце шпільку".
Ага, добра. І калі на пакунку з мукою бачыш надпіс "Пакута" - спачатку не разумееш, у чым справа, а потым становіцца весела: гэта ўсё штучкі элекроннага перакладчыка.
Comments 4
Reply
Reply
Электронны перакладчык добра.
Reply
Reply
Leave a comment