Apr 01, 2010 16:18
Першы пункт -- інтэлектуальнася непадрыхтаванасьць Мацкевіча. Як да работы з беларускай культурай, так і да работы ў прасторы самой беларускай культуры. Ён ня толькі ня ведае беларускай інтэлектуальнай традыцыі, але й інтэлетуальныя набыткі і дасягненьні апошняга дваццацігодзьдзя прайшлі міма яго.
Ягоная схема "ад дэсаветызацыі да эўрапеізацыі" узятая з архіва пачатку дзевяностых, дзе яна штосьці значыла.
Але.
Гэтую работу зрабіў Дубавец з колам віленскай Нашай нівы, пасьля гэтага ў культурнай прасторы зьмянілася некалькі эпохаў.
Мы сёньня зусім у іншым часе з іншымі праблемамі.
І замест уважлівай работы з зьместам эпохі, замест аналіза рознаскіраваных працэсаў у культуры, аналіза тапалогіі культурнай прасторы -- нам прапануецца неадэкватны комікс, дзе ролю харошага персанажа грае сам Мацкевіч (прыхільнік "працэсуальнага" падыхода да культуры) а ролю апазіцыі Акудовіч (прыхільнік эсэнцыялісцкага).