Дыскусія з Мацкевічам

Apr 01, 2010 15:29

Нажаль,  шмат кім  мая ацэнка  СМД метадалогіі і Мацкевіча успрымаецца  ледзь не як асабісты  крыжовы паход, які  мае аснову ў эмоцыях:  ці нават асабістых рахунках. 
Таму адразу пра гэта: аніякай антыпатыі ці асабістых крыўдаў на Мацкевіча ў мяне няма. Больш за тое, па чалавечы ён мне надзвычай сімпатычны (у адрозьненьне напрыклад ад Грыцанава, якога я па чалавечы не люблю, разумеючы што мая нелюбоў уплывае і на ацэнку ягонай работы).Я з радасьцю слухаю Мацкевіча і заўсёды падтрымоўваў яго ўва ўсіх ягоных праектах і пачынаньнях.

Тады паўстае пытаньне: чаму крытыка?

Я мог бы сказаць, што ўсё, што я напісаў, я неаднаразова выказваў у прыватных размовах і на семінарах, і нічога страшнага не адбывалася. І Мацкевіч пра гэта ведае выдатна.
Але калі робіш спробу публічна крытыкаваць публічны праект, адразу пачынаецца эмацыйны шантаж, спроба перавесьці ўсё на асабістае.  Я мог бы так сказаць і гэтым абмежавацца.

Але гэта была б не ўся праўда.

Мае чатыры аргументы -- за што я крытыкую Мацкевіча -- у наступным тэксце.
Previous post Next post
Up