Дзiкае паляванне караля Стаха (2005)

Feb 02, 2017 21:48


Прозвучит пафосно, но театр "Штурх" не склонен повторяться. Не интересно. За четверть века истории только один автор привлёк внимание режиссёра дважды. Это Владимир Короткевич". Впервые это произошло в 1999 году. В результате появилась "Ладдзя роспачы". А спустя шесть лет началась работа над мистическим детективом "Дзiкае паляванне караля Стаха"




АХМiСТРЫНЯ

- Вы ў маёнтку Балотныя Яліны. А гаспадароў вам сорамна не ведаць. Гэта Яноўскія. Разумееце вы, Яноўскія! Няўжо вы не чулі?



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Прабачце, можа, мне трэба было прадставіцца раней. Я вучоны-фалькларыст. Цікавлюсь легендамі, пані. Старымі мясцовымі легендамі.



НАДЗЕЯ ЯНОУСКАЯ:

- Што ж, калі цікавіцеся гэтым, брыдкім, хіба я магу супярэчыць. Іншыя збіраюць нават змей. Я павінна вам сказаць, што вы прыехалі ў запаветны край. Тут прывідаў і зданяў больш, як жывых людзей.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Там, за лясамі, ёсць цёплыя лугі, кветкі, буслы на дрэвах. Там таксама галеча і забітасць, але там людзі неяк шукаюць паратунку ад гэтага.



КАРОЛЬ СТАХ:

- Што ж ты зрабіў! Ты ж пабрацім мой, браце! Зараз трымайся, здраднік. Праклён мой на цябе і на твой чорны род! Мы яшчэ з'явімся да цябе, і да дзяцей тваіх, і да нашчадкаў тваіх, я і маё паляванне. Да дваццатага калена будзем мы помсціць бязлітасна, і не схаваецеся вы ад нас.



Упершыню, можа, за апошнія дзесяць год палац сустракаў гасцей

- Пан Сава Матфеевіч Стахоўскі з сынамі
- Пані Агата Юр'еўна Фалендыш-Хобалева з мужам і сябрам дома.
- Пан Якуб Барбарэ-Гарабурда...



БЕРМАН-ГАЦЭВiЧ:

- Бачыце, аглядаюцца. Яны тут усе - адно кодла. Топчуць маленькіх, выракаюцца сумлення. Вось бачыце гэтага Стахоўскага: я б каня не паставіў з ім у адной стайні, баючыся за конскую мараль.



пан-айцец
ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Дзень-вечар добры, донечка! А якая ж ты ў мяне стала зграбная, прыгожая! Ляжаць усёй Беларусі ля тваіх ножак.





АЛЕСЬ ВАРОНА

- Хто ж гэта будзе вучыць шляхціца правілам далікатнасці?



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Не ведаю, Ва ўсякім разе, не вы. Неадукаваны ксёндз не павінен вучыць іншых лаціне.



ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Трымай, доня. Дзедаўскі яшчэ. Пакладзеш у спальні. У цябе там дзьме, а ногі ва ўсіх Яноўскіх былі нямоцныя. Вось тут стары наш убор, сапраўдны, не якая-небудзь падробка.



НАДЗЕЯ ЯНОУСКАЯ:

- Пан Беларэцкі, я адвыкла ад гэтага. Пройдземся з вамі яшчэ адзін вальс, перш чым назаўсёды...



ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Добры з цябе шляхціц бы атрымаўся год сто таму. Рукі моцныя, вочы сталёвыя. І сабою гожы. Вось што, хлопча. Запрашаю цябе да мяне праз дзень на халастую гулянку.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Праз дзень я падыходзіў да дома Дубатоўка... Амаль усе ўжо былі даволі п'яныя...



ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Як гэта не магу? Не можа толькі цнатлівая дзеўка...



ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Старку польскую ведаеш, гарэлку ведаеш, а нашага «трыс дзівінірыс» не ведаеш! Гэта, браце гарэлка на дваццаці сямі травах. Мы яе сакрэт у літоўцаў выведалі. Зараз яе і самі літоўцы забылі, а мы яшчэ памятаем.



ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Я знайшоў сярод маладых сапраўднага шляхціца. Ён піў сёння больш за мяне, я адурэў, а ён свежы, як хмыз пад дажджом. Вы ўсе тут не вытрымалі б і паловы гэтага. Дзевяць з вас ляжалі б без ног, а адзін мыкаў. Гэта чалавек!



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Хутчэй сюды! Хутчэй! Дапамажыце! Я, здаецца, забіў яго.

ГРЫНЬ ДУБАТОУК:

- Ну чаго ты, хлопча, чаго, любенькі, Гэта ж не ты яго абразіў, ён нас з табою хацеў зганьбіць. Гэта ўсё з непрывычкі, ад чыстых рук ды сумленнага сэрца. Ну... ну... ты ж не забіў яго, не. Адстрэліў кавалак вуха ды яшчэ і на галаве скуру ўспароў.



НАДЗЕЯ ЯНОУСКАЯ:

- Верыце вы зараз у дзікае паляванне караля Стаха?

АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Я не ведаю, здані гэта ці не. Здані не маглі быць такімі рэальнымі, людзі не маглі быць такімі прывіднымі. Але я клянуся вам. За гэты ваш жах, за гэтыя вашы слёзы яны заплоцяць мне, заплоцяць дарагой цаной. Клянуся вам.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- У акно на мяне глядзеў твар жанчыны, такі сухі, што здаваўся чэрапам, абцягнутым жоўтай скурай. Сівыя патлы валасоў падалі на плечы. Пасля з'явілася рука, якая ківала мне сухім, як курыная костка, пальцам.



ПАНі КУЛЬША:

- Сюды, літасцівы пан Грыгор. Тут забіваюць няшчасных ахвяр.



ПАНі КУЛЬША:

- Гэта ўсё злы геній яноўскага наваколля - дзікае паляванне караля Стаха. З таго дня я пакінула прыбіраць у гэтым доме на знак сваёй жалобы. Праўда, прыгожа? І так рамантычна!



ПАНі КУЛЬША:

- Тут прыгожа. Толькі жахліва! Уй, як жахліва! Бр-р-р!.. Бр-р-р! ... Прэч! Прэч адсюль! Вы кароль Стах!



РЫГОР:

- Пані Кульша, гэта не кароль Стах, не. Гэта з'явіўся пан фельдмаршал паглядзець на славутую красуню. А кароль Стах, вось ён, на партрэце, ён зусім мёртвы і нікога не можа забіць.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Я вырашыў разблытаць гэтую справу з паляваннем караля Стаха. Разумееш, ніколі не бачыў прывідаў, хачу рукамі памацаць. Цікава. І шкада гаспадыню і многіх людзей.



РЫГОР:

- Прывіды... Добрыя прывіды, калі іхнія коні самым сапраўдным гноем свае сляды пэцкаюць.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляванню знакі даеш?

АХМіСТРЫНЯ:

- Грэх вам, пане. Я жанчына сумленная, я за сваім прыйшла. Вось яно ў вашай руцэ, тое, што мне належыць.



Дзікі, нялюдскай сілы, крык прагучаў аднекуль знадворку: Раман у дваццатым калене - выходзь! Помста!



ПРАКУРОР:

- Пра далікатнасць пану трэба моўчаць. Вы з'явіліся сюды і адразу парушылі спокуй мірных абыватэляў. Скандалы, збуйства, спроба завязаць дуэлю са смяротным канцом на бале ў шаноўнай пані Яноскей.

АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Вы, здаецца, забылі, што я з Акадэміі навук. І я абяцаю вам, што, як толькі я вызвалюся, я паскарджуся гасудару і не пакіну ад вашае смярдзючае нары каменя на камені.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Ты памрэш, як гэтыя, але мы можам адпусціць цябе, бо адзін ты няшкодны. Ты паедзеш за межы яноўскага наваколля і будзеш жыць. Мы адпусцім цябе тады, калі ты раскажаш нам пра вашу дзейнасць.



СТАХЕВіЧ:

- Гэта ўсё Дубатоўк. Палац Яноўскіх павінен быў перайсці да Гарабурды, але Гарабурда вельмі запазычыўся Дубатоўку. Ніхто пра гэта не ведаў, акрамя нас, людзей Дубатоўка. Мы пілі ў яго, і ён даваў нам грошы. Мы навялі жах на ўсё наваколле. А Яноўскую давялі да роспачы. І тут з'явіўся ты, Беларэцкі. Яна аджыла з табоюі цябе вырашылі прыбраць.



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Дык гэта вы кароль Стах?



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Не бойся, я тут, я з табою, я знішчыў караля Стаха! Ніхто ўжо не парушыць твой добры ласкавы спакой!



АНДРЭЙ БЕЛАРЭЦКі:

- Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў.





Сводная запись темы театр "Штурх" (оглавление)

Театр, Штурх

Previous post Next post
Up