Месца фэста!

Aug 06, 2007 14:21


Сябры!
Ідуць апошнія ўзгадненьні наконт месца правядзеньня фэста!
Не апошнюю ролю граюць Вашыя пажаданьні!
На сёньня маем 2 варыянты: Луцк і Сьвіцязь (Шацкага раёна на мяжы з Беларусьсю)!
Чакаем Вашых меркаваньняў

Read more... )

Leave a comment

Comments 12

slaver_be August 6 2007, 15:00:52 UTC
З аднаго боку, да Луцьку ехаць даволі доўга (амаль 5 гадзінаў аўтобусам зь Берасьця, а з прамых цягнікоў толькі Берасьце-Черновці), зь іншага боку - ўкраінская вёска ня польская, там ужо дакладна ніякай інфраструктуры…

Reply

fest_svabody August 6 2007, 15:48:52 UTC
Сьвіцязь - месца з нармалёвай інфраструктурай - дамы адпачынку, прыгожая прырода і возера! Думаем, што ёсьць пэўныя бары!
Плануецца на гэтым тыдні зрабіць разведку!
У чым мінус Луцка - разьмяшчэньне людзей!

Reply


ant1killer August 6 2007, 15:36:59 UTC
Луцк!!!

Reply


zukerby August 7 2007, 07:24:07 UTC
тады я за Сьвіцязь!

Reply


kaputmaher August 7 2007, 08:36:15 UTC
Трэба каб блiжэй да мяжы было, бо фармат фэста аднаднеўны, а на туды-сюды не варта марнаваць час...

Reply

fest_svabody August 7 2007, 14:56:56 UTC
Наконт месца схіляемся да Сьвіцязі - і бліжэй, і прырода (нацыянальны парк, уключаны у сьпіс ЮНЭСКА) і возера!!!

Reply


mos_kal_ka August 8 2007, 08:55:57 UTC
Вось вы прапаноўваеце: свіцязь ці луцк, але разам з тым кажаце, што Свіцязь проста такі-растакі, а луцк не вельмі...
Дык у чым пытанне?!!
Канешне Свіцязь

Reply

renessaince August 25 2007, 03:45:46 UTC
Гы. А ў выніку Луцьк.

Reply

mos_kal_ka August 25 2007, 09:04:36 UTC
Ыгы. Мяркую и там класна адарвемся!!

Reply

renessaince August 25 2007, 09:45:31 UTC
Бо на Сьвіцязі наўрад ці бы што насамрэч атрымалася, акрамя як пабачыць адначасныя праверкі пажарнікаў/лясное і воднае гаспадаркі/мянтоў і г.д.

Reply


Leave a comment

Up