Як я Дзеда Мароза лавіў

Dec 29, 2013 13:25

Напярэдадні галоўнага зімовага свята ( якое ў гэтым годзе нешта зусім не зімовае) я вырашыў расказаць вам адну гісторыю са свайго дзяцінства, гісторыю аздобленую пэўнай доляй гумара для мяне тагачаснага і пачуццём фізічнага болю для іншых ( Read more... )

святы, сям'я, успаміны

Leave a comment

Comments 7

pani_teklia December 29 2013, 10:49:10 UTC
Ужо даволі даўно з ЖЖ-фрэндамі мы абмяркоўвалі праблему дзіцячых стасункаў з Дзедам Марозам і прыйшлі да высновы, што ў кожнага - свая гісторыя (і далёка не заўсёды спрыяльная для дзіцячай псіхікі). :)

У мяне, прыкладам, Дзед Мароз на ранішніку зачапіў барадой і панёс маю шыкоўную карону. Майго брата - таксама на ранішніку - жорстка расчараваў нейкі дзядзька-садыст: "Гэта ж не Дзед Мароз а твая маці" (падобна на вашу гісторыю) :)

Разам з тым, у сапраўднага Дзеда Мароза я працягвала шчыра верыць год да 8-9, пакуль "добрыя" аднакласнікі не прасвятлілі :)

Reply

fawkes_by December 29 2013, 14:39:21 UTC
Ну як бы смешна не было, але "праблема Дзеда Мароза" - гэта сапраўды праблема.) Мяне тут на працы пужаюць, маўляў, будзеш 31-га абслугоўваць наведвальнікаў у касцюме ДМ. Вельмі спадзяюся, што такая доля мяне абміне, калі ж не - будзе прыкольна паназіраць за рэакцыяй школьнікаў, сярод якіх даволі многа вучняў першых класаў.=)

Reply

veragodna December 29 2013, 16:55:51 UTC
Помню-помню :) Я нават спасылку на тую дыскусію Паўлу дам.
http://veragodna.livejournal.com/20415.html#comments

Reply

fawkes_by December 29 2013, 20:25:55 UTC
Хм.=) Сапраўды кожнаму дасталася ад "казкі".=)

Reply


volka_z_bolkava December 29 2013, 12:28:38 UTC
У мяне сын адрознівае "Дзеда Мароза на ранішніках" (ведае, што гэта пераапранаюцца людзі, каб пасвяткаваць) і "сапраўднага Дзеда Мароза", які прыносіць падарункі на Новы год пад ялінку. І ў другога шчыра верыць. Піша лісты, думае, што той сочыць за ягонымі паводзінамі, ну і чакае, само сабой.
Пры гэтым і ў казках чуў пра ідэю злавіць ДМ, і ў мульціку бачыў, але ў самога жадання такога не ўзнікла. Прынамсі, пакуль :)
А Ваша гісторыя павесяліла, так)

Reply

fawkes_by December 29 2013, 14:44:20 UTC
А колькі сыну гадоў? Свайго роду пераходны перыяд, між казкай і рэчаіснасцю.=)

Reply

volka_z_bolkava December 29 2013, 16:39:48 UTC
Менш чым праз месяц шэсць будзе.
Так, пераходны) Шмат на што ўжо заяўляе, што гэта казкі для малых. Але ДМ - гэта пакуль святое :)

Reply


Leave a comment

Up