Ідэя да сацапытаньня

Nov 21, 2008 18:48

Насамрэч, у сувязі з навіной Пра "Бульбашъ", якую, сябры, маеце думку на гэты конт ( Read more... )

сацапытаньне

Leave a comment

Comments 19

nicolaev November 21 2008, 17:23:11 UTC
Не беларус я, але «бульбаш» падаецца нейкай гопніцкай, хамскай, нізкароднай мянушкай. Мяне бульбашом не абразіш, але мне цэ падаецца абразай сацыяльнага кшталту - не як «чкрка», «маскаль», а як «быдла»…

Reply


edge_by November 21 2008, 17:49:01 UTC
а они вполне заслуживают это название

Reply

dziaciuk November 21 2008, 18:37:14 UTC
Ты і Ташырскі два боты пара:))

Reply

dziaciuk November 21 2008, 18:42:47 UTC
Хаця тут я пагаджуся. Заслугоўваюць. калі нічога не маюць супраць яго. Калі купляюць бырла з такой назвай і адзін аднаго так называюць. То напэўна ж заслугоўваюць.

Reply

edge_by November 22 2008, 23:49:37 UTC
oczywiscie :)

Reply


bacharevic November 21 2008, 18:24:07 UTC
Калі расеец называе беларуса бульбашом, то гэта можа быць з боку расейца і шчыра-дабразчыліва. Аднак прычына такой добразычлівасьці у дадзеным выпадку - любоў да малодшага брата. Як толькі "малодшы брат" спрабуе парушыць негалосную канвэнцыю, пра бульбашоў гаворка ўжо не ідзе.

Расея любіць нас. І мы ня ведаем, што нам рабіць з гэтай любоўю. Куды яе засунуць.

Ъ - на самой справе вельмі важны ў дадзеным выпадку знак. Бульбаш - гэта ўласьцівы большасьці беларусаў узровень нац. самасьвядомасьці. Гэты знак дэманструе, кім сябе адчуваюць насельнікі краіны, у якім накірунку рухаюцца і чаго хочуць на дадзены момант. Ён паказвае, калі для бульбашоў пачынаецца іхная гісторыя і як яны да яе ставяцца.

Reply

dziaciuk November 21 2008, 18:36:06 UTC
Цікава было б правесьці сацапытаньне наконт слова "бульбаш", але не толькі сярод інтэрнаўтаў, а агульнанацыянальнае. Вынікі, я думаю, маглі б быць красамоўнымі.

Але вось вас слова "бульбаш" абражае ці не? І ці Вы лічыце сябе беларусам?

Reply

bacharevic November 21 2008, 19:56:10 UTC
Ведаеце, у цягніку Бэрлін-Масква часта бывае, што вагон напалову запоўнены беларусамі і напалову расейцамі. Дык вось расейцы беларусаў спакойна бульбашамі называюць, і ніхто ня крыўдзіцца. Але мяне так ніхто яшчэ ніколі не называў. Калі людзі з былога СССР чуюць бел.мову, такое жаданьне ў іх чамусьці зьнікае. Па-мойму, з бульбашамі асацыююцца толькі "свае" беларусы: расейскамоўныя, прыбітыя, заўжды згодныя прызнаць перавагу старэйшага брата.
Я ня думаю, што вынікі прапанаванага вамі апытаньня былі б на карысьць "антыбульбашаўства". Людзі сказалі б: не, мы не абіжаемся. Іншая справа, як да гэтага ставіцца.

Беларусам сябе лічу, як жа інакш. Але гэтым не ганаруся.

Reply

dziaciuk November 21 2008, 22:01:33 UTC
Вельмі трапнае назіраньне. Тых, хто па-беларуску размаўляе расейцы бывае схільныя залічваць да палякаў. Даўняя традыцыя. Ляхамі для іх былі і літвіны і палякі.

Reply


bacian November 21 2008, 20:51:11 UTC
увогуле гэта абразьлівая мянушка. не зусім як "маскаль", магчыма. хутчэй гэта нагадвае іншыя "гастранамічныя" мянушкі накшталт "кілбасьнікаў" лі "макароньнікаў". можна крыўдзіцца, а можна і не, калі так цябе называе замежнік (я вось заўсёды рэагую адпаведна). але вось калі беларусы самі адзін аднаго так клічуць, гэта ўжо нейкая паранойя. не магу ўявіць, каб французы хай нават і паўжартам звалі самі сябе "лягушатнікамі", не кажучы ўжо пра тое, каб у Расеі ці Ўкраіне з'явіліся гандлёвыя маркі "маскаль" і "хахол" адпаведна.

Reply


nikita_syskov November 21 2008, 21:15:04 UTC
тут варта ўзгадаць урывак з "майстра й маргарыты" пра абразу словам "сабака"
бо калі ты не знаходзіш у слове нічога зняважлівага - -яно цябе не пакрыўдзіць
а што датычыцца мяне й слова "бульбаш" -- тут мае бОльшую вагу кантэкст ды інтанацыі -- калі яны будуць зняважлівымі - -пакрыўджуся

Reply

dziaciuk November 21 2008, 21:57:56 UTC
Не чытаў, на жаль. Канешне ўсё адносна. І сабакай можна назваць чалавека так, што яму стане прыемна (калі любімы чалавек назаве пёсікам ці яшчэ як то гэта іншая справа). А вось калі чалавек, з якім толькі пазнаёміўся ў цягніку скажа: А, ну как жівёш, бульбаш? У вас там батька маладец, порядок навёл. То як тады ўспрымеш?

Reply

nikita_syskov November 21 2008, 22:30:23 UTC
непрыязнена ўспрыму, бо такі тон не люблю

Reply

bacharevic November 21 2008, 22:50:31 UTC
А, ну как жівёш, бульбаш? У вас там батька маладец, порядок навёл.

Дакладна, так і гавораць)

Reply


Leave a comment

Up