Пра рыбалку

Aug 08, 2014 10:20

Сярод усёй гэтай ушчэнт нярвуючай руціны мне, бадай, зараз хочацца аднаго. Знікнуць на некалькі дзён і правесці іх на беразе якой-небудзь рэчкі з вудой у руках.

думкі, мроі, руціна

Leave a comment

Comments 15

vitaly68 August 8 2014, 07:56:48 UTC
Ёсьць людзі, якія заўсёды ныюць. Мала грошай - ныюць, шмат працы - таксама ныюць. Цікава, ці бывае нешта, што гэтых людзей задаволіла-б цалкам? :)

Reply

dzenik_kravina August 8 2014, 08:06:17 UTC
Ёсць такія людзі, які заўсёды вучаць, павучаюць, якія лічаць сябе разумнейшымі, мудрэйшымі і беззаганнымі. Розныя ёсць людзі.

Reply

vitaly68 August 8 2014, 08:26:12 UTC
Я таксама часам сустракаю такіх людзей - і разумнейшых, і мудрэйшых за мяне, і заўсёды ўдзячны ім за іхнія добрыя парады. Ніхто з нас не без заганаў, але, насамрэч, мала хто й лічыць сябе беззаганным.

Reply

dzenik_kravina August 8 2014, 08:54:40 UTC
Вядома. Проста незразумела, чаму людзі лічаць, што іх погляд на рэчаіснасць адпавядае рэчаіснасці.

Reply


ganna_yanich August 8 2014, 09:21:38 UTC
Мо і атрымаецца.
Але з такой спякотаю, як зараз - наўрад-ці гэта будзе простай справай:-)))

Reply

dzenik_kravina August 8 2014, 10:10:12 UTC
ну, з 5 да 8 раніцы надвор'е не такое і кепскае) і з 8 да 11 вечара таксама.

Reply

ganna_yanich August 8 2014, 10:32:20 UTC
Тады - наўперад! :-)))

Reply

dzenik_kravina August 8 2014, 10:42:27 UTC
:) дзякуй

Reply


zloevremia August 8 2014, 11:06:24 UTC
я увечары, пасля працы, збiраюсь і на ровары на Цну, ці на машыне на Раубічы, там цішыня і плоткі з падлешчыкамі, многа плотак))))

Reply

dzenik_kravina August 8 2014, 11:37:51 UTC
зайдрошчу.пакуль.

Reply

zloevremia August 8 2014, 13:51:18 UTC
2-3 гадзіны у вечары можна знайсці))))

Reply

dzenik_kravina August 11 2014, 06:11:33 UTC
дык вуды засталіся далёка па-за межамі Мінска(

Reply


Leave a comment

Up