dzenik_kravina
Aug 08, 2014 10:20
Сярод усёй гэтай ушчэнт нярвуючай руціны мне, бадай, зараз хочацца аднаго. Знікнуць на некалькі дзён і правесці іх на беразе якой-небудзь рэчкі з вудой у руках.
думкі,
мроі,
руціна
dzenik_kravina
Jul 18, 2014 16:50
Неяк усё дастала. Хочацца кудысьці выбрацца і нешта змяніць хоць на момант. Палова лета мінула, а я ўсё працую, працую, працую. І Каця працуе, працуе, працуе. І графікі нашы абсалютна не супадаюць. Унутры нейкае спусташэнне, кволасць і нават адчай. Што рабіць у такім выпадку?
руціна,
існаваньне
dzenik_kravina
Jun 13, 2012 17:29
Да вар'яцтва люблю гарбату і за дзень выпіваю па некалькі літраў. Але час ад часу п'ю і каву, прычым гэта не залежыць ад настрою, часу ці іншага. А якім сартам / маркам / відам кавы ці гарбаты (хто што п'е) Вы аддаеце перавагу?
думкі,
пытаньні,
руціна,
кава,
гарбата