Ізноў "23", альбо Як праца шукала ЛеБрона

Jul 06, 2010 20:59

Хто стане чэмпіёнам, альбо ЛеБроўнаўскія рухі

Самы смачны - хоць і амаль самы дарагі - дэлікатэс лепшай баскетбольнай лігі сьвету на сёньняшні за акіянам прадаецца неверагодна добра. Прычым спажыўцы гатовы плаціць не толькі за саму страву, але і нават ужо аддаюць свае грошы, пачуўшы недзе з-за вугла толькі пахі-водары самога яўства, якое ім ( Read more... )

спорт, баскетбол, ПіяР, спартыўны мэнэджмэнт, ЛЕПШЫR!

Leave a comment

Comments 13

larchanka July 7 2010, 06:11:20 UTC
Ці застанецца, ці ў Чыкага. Мне так падаецца.

Reply

dyk_by July 7 2010, 17:05:39 UTC
Ой, тут, нягледзячы на вал інфармацыі ад свабодных агентаў у гэтыя дні, самае цікавае ўсё ж не распавядаюць. Таму нешта прадказваць складана.
Што яны там на траіх дамовіліся і ці дамовіліся - во галоўнае пытаньне. Можа ж так здарыцца, што кожны паасобку гуляць будзе ў выніку. А чэмпіёнства ізноўку Кобе прыбярэ...

Reply


naschkatze_juli July 7 2010, 08:14:42 UTC
Як заўсёды, прыгожае афармленне і насычаны кантэнт;) Дзяніс, адкажы, ты захапляешся баскетболам? Ці гуляў калі?

Reply

dyk_by July 7 2010, 17:08:48 UTC
Дзякуй, Юля :)
Не то што захапляюся. Больш падыйдзе слова іншае - цікаўлюся.
Гуляў на ўзроўні чэмпіянату горада сярод школаў. Баскетбольных дасягненьняў і ўменьняў асаблівых ня маю. Толькі даволі высокі рост дапамагае. Час ад часу :)

Reply

naschkatze_juli July 7 2010, 17:14:06 UTC
:) ну ўсё роўна, хай сабе і сярод школьны чэмпіянат. Напэўна, за акіянам баскетбол вельмі любяць, больш, чым іншыя віды?

Reply

dyk_by July 7 2010, 17:35:24 UTC
Баскетбол тут на трэцім месцы. Першае - адназначна за футболам амэрыканскім (чытай тут падрабязнасьці). Другое - бэйсбол. Чацьвёрты - хакей.
Футбол-соккер пакуль у сьпіс прыярытэтных топавых відаў не ўваходзіць. Але гэта толькі пакуль :)

Reply


nosferatum23 July 8 2010, 13:34:55 UTC
майами все таки если брать спортивную составляющую, а не только деньги. в нью йорке, а тем более в нью джерси, равно как в клипперс выиграть перстни будет очень сложно. а вот если в майами будет большое трио...

Reply

dyk_by July 8 2010, 14:39:13 UTC
Згодзен. У наступным сэзоне выйграць чэмп - а менавіта гэтага хоча ЛеБрон - у НЁ і ў НДж амаль нерэальна. У Маямі Джэймса ўжо Бош з Уэйдам клічуць разам :)
Сёньня а 9-й увечары па часе ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША час "Х"

Reply

nosferatum23 July 9 2010, 07:05:25 UTC
ну что? мы предсказали правильно?

Reply

dyk_by July 9 2010, 15:02:21 UTC
Так, паехаў у Маямі.
Глядзеў усё ў наўпроставым эфіры. Тэлевізіёншчыкі амэрыканскія - гэта нешта! Во хто ўмее ставараць падзею і інфармацыйны повад!
Кадры са спаленай саколачкай з нумарам "23" праз пяць хвілін пасьля абвешчаньня рашэньня паказаць ЛеБрону, убачыць яго рэакцыю, паслухаць камэнтар. Гэта ўзровень!

Reply


ifighenia July 8 2010, 22:36:23 UTC
я таксама спорт люблю. асабліва футбол. а кажуць, спорт - набытак лукашэнкаўцаў :О дый што яны разумеюць!

Reply

dyk_by July 8 2010, 22:59:04 UTC
Вай-вай-вай, толькі гэта сюды прыплятаць ня трэба :)

Reply


Leave a comment

Up