Час перамогі надышоў, ці Ці маглі б на месцы жоўта-сініх батонаў быць жоўта-чорныя краты

Oct 22, 2009 20:47

22 кастрычніка 2009-га года - чырвоны дзень календара беларускага футболу.

У гэты дзень БАТЭ атрымаў першую перамогу беларускіх каманд у групавых стадыях эракубкавых турніраў.



Футбалісты БАТЭ дзякуюць заўзятарам за падтрымку. Фота зробленай fotaczkай.

А ў гэты дзень роўна чатыры гады назад салігорскі "Шахтар" упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, адолеўшы на сваім полі жодзінскае "Тарпеда" 4-0.



Радасьць Салігорску роўна чатыры гады назад.

Усе чэмпіянаты пасьля гэтага выйграваў барысаўскі БАТЭ. І можна толькі радавацца гэтаму. Бо для астатніх беларускіх каманд выйгрыш у групавых стадыях - пакуль мара. Далёкая і амаль недасягальная з пункту гледжаньня разьвіцьця футбольна-арганізацыйных мэханізмаў.

На сёняшнім фота з менскага "Дынама" ёсьць чалавек, які сьвяткаваў і тую салігорскую перамогу і прысутнічае на здымку з Салігорска: наш капітан - просты, добры, маўклівы, сарамлівы лідзкі хлопец Аляксандр Юрэвіч.

З перамогай, Саша!

З перамогай, барысаўцы і салігорцы! З перамогай, Беларусы!

Верым! Можам! Пераможам!, Салігорск, спорт, Беларусь, "Шахтар", ЛЕПШЫR!, футбол, перамога!

Previous post Next post
Up