Дык хочацца ўжо чатырнаццаты ;)
Андру-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь-Белару-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь!!!
Беларускі рыцар дзесяці якасьцяў
Андрэй Краўчанка змагаецца ў гэтыя моманты за медаль Алімпіяды.
Назіраць за разьвіцьцём падзей можна
на сайце амэрыканскай тэлекампаніі NBC, афіцыйным сайце Алімпіяды ды, вядома, гледзячы тэлебачаньне. У каго няма часу блукаць па прасторах Сеціва ды магчымасьці глядзець відэа ў Нэце - чытайце падрабязнасьці выступленьня нашага
Андруся у маім блогу.
Перад апошнім відам праграмы - бегам на 1500 метраў - у нашага Андрэя 7790 пойнтаў. У Клэя на 479 больш - 8269. Трэцім йдзе расеец Пагарэлаў - 13 ачкоў ад нашага Краўчанкі. Што цікава, такая ж сума, як у Пагарэлава - у кубінца Суарэса! У іх па 7777 ачкоў (якая прыгожая лічба! ;), але па дадатковых паказчыках наперадзе расеец пакуль. Што дарэчы зусім ня мае ніякай розьніцы, бо ўсё вырашыць бег.
Апошні від праграмы - бег на 1500 метраў.
Пажадаем усе разам посьпехаў нашаму Андрэю! І адзначым, што ён значна лепш бегае, чым амэрыканец Клэй. У нашага - пэрсанальны рэкорд на ўзроўні 4:24.44, у амэрыканца - пэсанальны рэкорд быў пастаўлены ў далёкім 2001-м годзе і роўны 4:38.93.
З улікам таго, што кубінец Суарэс бяжыць лепш за беларуса, а расеец - значна слабей за беларуса ды кубінца, то хутчэй за ўсё мэдалі размяркуюцца так:
- золата - Браян Клэй;
- срэбра - Лыянэль Суарэс;
- бронза - Андрэй Краўчанка.
Але спорт ёсьць спорт - загадваць ня будзем, усё можа здарыцца.
А 21.40 па Пекінскім часе, ці а 16.40 па Беларусі, - працяг барацьбы дзесяціборцаў. Першы забег а 21.40, другі - праз 9 хвілін пасьля першага. Вядома, што ўсе мацнейшыя будуць бегчы ў апошнім.
Відэа-трансьляцыю шукайце
на гэтай старонцы сайту LIVETV.
Андру-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь-Белару-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь!!!
Он-Лайн выступленьня беларускіх дзесяціборцаў.
Пасьля сямі відаў праграмы Андрусь - трэці. Наперадзе - ужо, здаецца, недасягальны амерыканец
Браян Клэй (мінус 316) ды ўкраінец Аляксей Касьянаў (мінус 33). Крыху ззаду яшчэ адзін амэрыканец - Трэй Хардзі (плюс 25), Морыс Сміт з Ямайкі (плюс 69) ды Аляксандр Пагарэлаў з Расеі (плюс 70). Сёмы - кубінец Лыанэль Суарэс (плюс 131), восьмы - чэмпіён і рэкардсмэн сьвету -
Раман Шэбрле з Чэхіі (плюс 165). Астатнія спартоўцы ад нашага Андрэя знаходзяцца на больш чым 200-ачковай дыстанцыі.
Беларусы Мікалай Шубянок ды Аляксандр Пархоменка знаходзяцца на 20-м і 22-м месцах адпаведна.
Расклад пасьля сямі відаў. Васьмёрка лідэраў выглядае так (плюс нашы):
# - Імя: 100 м - Дліна - Ядро - Высата - 400 м - 110 м з бар'ерамі - Дыск - (Шост) - (Кап'ё) - (1500 м) - АГУЛАМ - Розьніца
1.
Браян КЛЭЙ: 10.44; 989 (1) - 7.78; 1005 (1) - 16.27; 868 (2) - 1.99; 794 (11) - 48.92; 865 (10) - 13.93; 984 (2) - 53.79; 950 (1) = 6455.
2. Аляксей КАСЬЯНАЎ: 10.53; 968 (3) - 7.56; 950 (6) - 15.15; 799 (9) - 1.96; 767 (18) - 47.70; 924 (3) - 14.37; 927 (12) - 48.39; 837 (6) = 6172; мінус 283 ад лідэра.
3. Андрэй КРАЎЧАНКА: 10.96; 870 (12) - 7.61; 962 (5) - 14.39; 752 (18) - 2.11; 906 (1) - 47.30; 943 - (2) - 14.21; 948 (7) - 44.58; 758 (17) = 6139; мінус 316 ад лідэра.
4. Трэй ХАРДЗІ - 10.52; 970 (2) - 7.72; 990 (2) - 13.49; 697 (30) - 2.05; 850 (6) - 47.75; 921 (4) - 14.20; 949 (6) - 43.55; 737 (21) = 6114; мінус 341 ад лідэра.
5. Морыс СМІТ - 10.85; 894 (7) - 7.04; 823 (23) - 15.09; 795 (10) - 1.99; 794 (11) - 47.96; 911 (6) - 14.08; 964 (4) - 50.91; 889 (2) = 6070; мінус 385 ад лідэра.
6. Аляксандр ПАГАРЭЛАЎ - 11.07; 845 (18) - 7.37; 903 (9) - 16.53; 884 (1) - 2.08; 878 (5) - 50.91; 773 (27) - 14.47; 915 (14) - 50.04; 871 (4) = 6069; мінус 386 ад лідэра.
7. Лыанэль СУАРЭС - 10.90; 883 (9) - 7.33; 893 (10) - 14.49; 758 (17) - 2.05; 850 (6) - 47.91 - 913; (5) - 14.15; 955 (5) - 44.45; 756 (19) = 6008; мінус 447 ад лідэра.
8.
Раман ШЭБРЛЕ - 11.21; 814 (27) - 7.68; 980 (4) - 14.78; 776 (16) - 2.11; 906 (1) - 49.54; 836 (16) - 14.71; 885 (21) - 45.50; 777 (12) = 5974; мінус 481 ад лідэра.
(...)
20. Мікалай ШУБЯНОК - 11.31; 793 (32) - 6.86; 781 (30) - 14.88; 782 (12) - 1.99; 794 (11) - 50.02; 814 (20) - 14.52; 908 (16) - 45.80; 783 (11) = 5655; мінус 800 ад лідэра.
(...)
22. Аляксандр ПАРХОМЕНКА - 11.29; 797 (31) - 6.99; 811 (26) - 15.49; 820 (6) - 1.93; 740 (23) - 50.71; 782 (23) - 15.06; 842 (25) - 45.27; 772 (14) = 5564; мінус 891 ад лідэра.
Восьмы від праграмы распачалі спартоўцы. Шост.
Наш Андрэй лічыцца адным з лідэраў у гэтым відзе. Ягоны рэкорд у прыжках з шостам - 5.20. Але пачаў Андрэй з 4.60. Удала ;). Асноўныя ж канкурэнты яшчэ нават не наведвалі сэктар.
Яшчэ адзін беларус Аляксандр Пархоменка пачаў з 4.50, потым прапусьціз 4.60 і ўзяў ужо вышыню 4.70. Андрэй 4.70 прапусьціў. Трэці беларус Мікалай Шубянок яшчэ не выходзіў у сектар.
Бярэ вышыню 4.70 лідэр спаборніцтваў амерыканец Браян Клэй.
Бяруць вышыню 4.80 беларус і амэрыканец. А вось другі беларус - Аляксандр Пархоменка - усе тры спробы на гэтай вышыні заваліў. Яго вынік - 819 ачкоў і 10-е месца ў групе "Б".
У групе "А" выступаюць у асноўным менш моцныя ў гэтым відзе спарцмены. Сярод іх - і наш Мікалай Шубянок. Яго спробы на 4.10 ды 4.30 - удалыя.
Пачынаецца самая адказная частка спаборніцтваў.
Таму зараз - па хвілінах. Час - пекінскі.
14.22' Адзін за адным Клэй ды Краўчанка бяруць і 4.90.
14.30' А тым часам Мікалай Шубянок прыгае на вышыню 4.40 і пакуль узначальвае табліцу групы "А".
14.33' Адзін з галоўных канкурэнтаў нашага Андрэя Краўчанкі ўкраінец Аляксей Касьянаў за 2 разы так і не адолеў 4.40. Засталася адна спроба ў яго.
14.36' Украінец набірае 702 ачкі і мае ў актыве толькі 4.30: усе 3 спробы на 4.40 атрымаліся для яго няўдалымі.
14.36' Краўчанка, Клэй ды расеец Пагарэлаў бяруць 5.00. У іх актыве ў гэтым відзе спаборніцтваў ужо па 910 ачкоў.
14.40' Пакуль іншыя спартоўцы будуць спрабаваць адолець 5.00, паглядзім яу выступаюць у шосьце першыя 8 дзесяціборцаў пасьля сямі відаў.
Касьянаў мае 4.30 і ўжо скончыў выступленьне з 702 ачкамі.
Суарэс спыніўся на 4.70 і не ўзяў 4.80 - 819 ачкоў.
14.48' Шэбрле 2 разы не бярэ 5.00. Ён мае 4.80 і прапусьціў 4.90. Колькасьць ачкоў за 4.80 - 849. Нечакана для чэмпіёна сьвету.
14.50' Шубянок бярэ 4.60.
14.52' У Шэбрле і трэцяя спроба - няўдалая. Яго вынік 4.80 м і 849 ачкоў.
14.53' 4.60 у групе "А" бярэ таксама яшчэ тройка: Сміт, Гарсія і брытанец Даніэл Оўд.
14.55' 5.00 у групе "Б" узялі пяцёра - акрамя ўзгаданых вышэй беларуса, амэрыканца ды расейца гэта яшчэ Андрэ Ніклаўс з Нямеччыны ды француз Рамэн Барра.
15.00' Ніхто з пяцёркі з першай спробы не бярэ вышыню 5.00.
15.05' Шубянок - першая няўдалая спроба на 4.70. Кубінец Ярдані Гарсія тым часам адольвае 4.70. Ён першы ў групе "А" пакуль. Нагадваю, што там працягваюць выступаць чацьвёра. Незразумелая сытуацыя з расейцам Алякеем Драздовым. Насупраць яго прозьвішча і адпаведных калонак з вышынёй толькі знакі, якія сьведчаць пра пропуск вышыні. Ён яшчэ ня быў у сэктары. Нечакана для гэтай групы, калі ён усё ж выйдзе браць чарговую вышыню.
15.09' Краўчанка і Пагарэлаў не бяруць 5.10 і з другой спробы. Застаўся адзіны шанец для іх.
15.15' З усіх дзесяціборцаў толькі немец бярэ 5.10. Чацьвёра астатніх сканчваюць выступленьні на 5.00 з 910 ачкамі.
15.17' Драздоў бярэ з трэцяй спробы 4.70. Нарэшце зьявіўся.
15.20' Немец Ніклаўс бярэ і 5.20 з другой спробы!
15.23' Драздоў бярэ 4.80. Ярдані Гарсія з Кубы не бярэ 4.80 і спыняецца на 4.70. 819 ачкоў.
Паказчыкі немца па відах:
14. Андрэ НІКЛАЎС - 11.12; 834 (19) - 7.29; 883 (11) - 13.23; 681 (33) - 2.05; 850 (6) - 49.65; 831 (17) - 14.37; 927 (12) - 45.39; 775 (13) = 5781; мінус 674 ад Клэя; мінус 353 ад трэцяга месца, на якім ішоў беларус Краўчанка.
15.25' Оўд і Драздоў бяруць 4.90. Расеец - з першай, брытанец - з трэцяй.
15.30' Нарэшце і немец завяршыў выступленьні. Яго вынік - 5.20. Тры спробы на 5.30 - няўдалыя. Ніклаўс такім чынам зарабіў 972 поінты. Астатнія чацьвёра - па 910.
15.32' Драздоў бярэ 5.00. Оўд - не. Зараз толькі яны засталіся на прыжковых сэктарах.
15.34' Оўд другая спроба - няўдалая. Пасьля сямі відаў Драздоў быў на 16-м радку, брытанец - на 28-м.
Застанецца толькі 24 спарцмены пасьля 8-га віду.
15.37' Брытанец - адскакаў на 4.90.
15.40' Драздоў бярэ 5.10!
15.44' Працяг спаборніцтваў дзесяціборцаў - праз 3 гадзіны 15 хвілін. Дзевяты від праграмы - кіданьне кап'я.
15.46' Драздоў - дзьве спробы на 5.20 няўдалыя.
15.49' Трэцяя спроба таксама няўдалая. 941 ачко у скарбонку расейца йдзе.
Такім чынам табліца 8-га віду спаборніцтваў - прыжкоў з шастом:
1. Андрэ Ніклаўс 5.20, +972.
2. Аляксей Драздоў 5.10, +941.
3-6. Аляксандр Пагарэлаў, Андрэй Краўчанка, Браян Клэй, Рамэн Барра 5.00, +910.
7. Даніэль Оўд 4.90, +880.
8. Раман Шэбрле ды яшчэ тры спартоўцы - эстонцы Андрэс Райа і Мік Паапіл ды Міхаэль Шрэдэр з Нямеччыны 4.80, +849.
Першая васьмёрка
пасьля васьмі відаў плюс беларусы:
1.
Браян КЛЭЙ (ЗША) 7365.
2. Андрэй КРАЎЧАНКА (Беларусь) 7049; мінус 316 ад лідэра.
3. Аляксандр ПАГАРЭЛАЎ (Расея) 6979; мінус 386 ад лідэра (мінус 70 ад беларуса).
4. Аляксей КАСЬЯНАЎ (Украіна) 6874; мінус 491 ад лідэра (мінус 175 ад беларуса).
5. Морыс СМІТ (Ямайка) 6860; мінус 505 ад лідэра (мінус 189 ад беларуса).
6. Лыанэль СУАРЭС (Куба) 6827; мінус 538 ад лідэра (мінус 222 ад беларуса).
7.
Раман ШЭБРЛЕ (Чэхія) 6823; мінус 542 ад лідэра (мінус 226 ад беларуса).
8. Андрэ НІКЛАЎС (Германія) 6753; мінус 612 ад лідэра (мінус 296 ад беларуса);
(...)
18. Мікалай ШУБЯНОК (Беларусь) 6445; мінус 920 ад лідэра.
19. Аляксандр ПАРХОМЕНКА (Беларусь) 6383; мінус 982 ад лідэра.
Параўнаем лепшыя вынікі нашага Андрэя ды амэрыканца для таго, каб паглядзець наколькі рэальна разьлічваць на вышэйшую ўзнагароду.
Пачнем з кап'я: у Краўчанкі лепшы рэзультат у гэтым відзе спаборніцтваў быў зафіксаваны 27-га траўня 2007-га году ў Гётцысе - 64.35 м., у Клэя - 72.00 у Хельсінкі 10-га жніўня 2005-га. Што датычыцца бегу, то тут перавага на баку беларуса - 4:24.44 у тым жа Гётцысе толькі годам раней - 28-га траўня 2006, у Клэя - лепшы вынік быў паказаны ў Юджыне ў далёкім 2001-м годзе 22-га чэрвеня.
Лепшыя вынікі па колькасьці набраных ачкоў за ўсе віды спаборніцтваў:
- у беларуса - 8617 у Гётцысе 27 траўня 2007;
- у амэрыканца лепшы вынік зафіксаваны менш чым 2 месяцы назад - 8832 ачкі у Юджыне 30-га чэрвеня.
Як бачым, перавага ў бегавой дысцыпліне - на баку беларуса, але Андрусь не такі моцны ў кап'і, таму мэта на дзевяты від - не даць сапернікам прыблізіцца значна ды паспрабаваць абвастыць барацьбу за першае месца.
Трэба адзначыць, што дадатковыя праблемы для нашага атлета можа стварыць траўма рукі, якую ён атрымаў падчас спаборніцтваў з шастом. Наколькі яна складаная - пакуль невядома.
Пажадаем посьпехаў нашаму спартоўцу!
У нас ня было моцнага дзесяціборца з часоў Эдуарда Хямелайнена. І зараз у адным з самых складаных відаў легкаатлетычнай праграмы мы маем шанец на медаль.
Працяг спаборніцтваў у дзесяціборцаў - а 19-й гадзіне па Пекіне. Пералічваем гадзіны, хто дзе знаходзіцца, ды сочым за нашым атлетам і падтрымліваем яго!
Дзевяты від праграмы. Кіданьне кап'я.
20.09' Аднаўляем он-лайн. Адкідала група "А". Зараз рыхтуецца да старту манейшая група. У ёй бяруць старт і ўсе трое беларусаў.
20.10' Пасьля выступу першай групы лідэры пасьля 8-мі відаш Клэй ды Краўчанка перамясьціліся адпаведна на 7-е і 9-я месцы. Не так і далёка, калі ўлічваць розьніцу ў цылы від ;)
20.20' А пакуль дзесяціборцы рыхтуюцца, наша пяціборка Насьця Самусевіч фінішавала з першым часам у апошнім відзе праграмы - бегу - з часам 10:04.46, ці 1304 поінтаў, і ёй толькі 32 ачкі не хапіла да "бронзавай" украінкі... Э-э-э-эх... Самае нежаданае для ўсіх спартоўцаў 4-е месца ды так званы драўляны медаль... Малайца, Насьця! Добры выступ! Мы ганарымся табою!
20.27' У першай спробе кубінец Суарэс адразу робіць заяўку на высокі вынік ды кідае выклік лідэрам - 73.98 ды 950 ачкоў!!!
20.27' Распачаў і наш Мікалай Шубянок. На 62.10 метры і 769 поінтаў.
20.27' Пархоменка - першая спроба няўдалая.
20.28' Краўчанка кідае на 59.19 метраў, што эквівалентна 726 ачкам.
20.30' Клэй - 68.71 і 870 адпаведна.
20.31' Пархоменка з другой спробы зарабляе 772 ачкі, кінуўшы кап'ё на 62.29.
20.36' У Краўчанкі мінус 224 адносна кубінца ў кап'і пакуль. Адносна Клэя - мінус 144.
20.38' Шубянок у другой спробе толькі 59.15.
20.40' Усе ўжо выканалі другую спробу акрамя амэрыканца ды беларуса.
20.42' Краўчанка крыху паляпшае паказчык другім кідком - 59.71 метраў і 733 ачкі. +7 поінтаў адносна сваёй першай спробы.
20.43' Клэй кідае на 70.97. Лепшы яго кідок у гэтым сезоне!
20.45' Пархоменка і Шубянок выканалі свае апошнія кідкі. Першы з паказчыкам 64.60 зарабляе 807 ачкоў. Другі - не паляпшае першую спробу - кідае на 57.86 і застаецца з 769 пойнтамі.
20.49' Расеец Пагарэлаў сканчвае спаборніцтвы з 64.01 у першай спробе і 798 ачкамі.
20.50' Краўчанка пакуль прайгре ў кап'і кубінцу 217 ачкоў, амэрыканцу - 171. Трэба паляпшаць свой паказчык абавязкова!
20.53' Краўчанка - 60.23 у трэцяй. Добра, што палепшыў, хоць крыху. 741 пойнт. Яшчэ +8! 209 ад Суарэса ў кіданьні кап'я і 163 - ад Клэя у кап'і.
20.55' Такім чынам перад апошнім відам - бегам на 1500 метраў - у нашага Андрэя 7790 пойнтаў. У Клэя на 479 больш - 8269. Трэцім йдзе расеец Пагарэлаў - 13 ачкоў ад нашага Краўчанкі. Што цікава, такая ж сума, як у Пагарэлава - у Суарэса! 7777 ачкоў! Якая прыгожая лічба! ;)
21.00' Праз 40 хвілін - працяг барацьбы. Апошні від праграмы - бег на 1500 метраў. Пажадаем усе разам посьпехаў нашаму Андрэю!
21.29' А тым часам літоўцы ў паўфінале Алімпіяды за 8 хвілін да канца гульні іграюць 71-71 з гішпанцамі. Вельмі цікавая гульня!
21.49' Першы забег скончыўся. На стадыёне зьяўляюцца лідэры спаборніцтваў. Падтрымліваем нашага земляка! Андру-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь, Белару-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-усь з табою!!!
21.50' Апошняя дзесятая дысцыпліна хутка пачнецца. Бег на 1500 метраў.
21.52' Паралельна ідуць спаборніцтвы шаставікоў.
21.54' Літоўцы саступілі гішпанцам у вельмі цікавай канцоўцы. Гішпанія - у фінале баскетбольнага турніру, Літва - будзе змагацца за бронзу з камандай, якая саступіць у мегагульні Алімпіяды Аргентына - ЗША.
21.55' Забег распачаўся.
21.55' Андрусь, Беларусь з табою!!! Наперад!!!
21.59' Андрусь фінішуе першым! Срэбра забясьпечана!!! Клэй - далёка ззаду, але ў яго вялізная перавага па ачках была пасьля дзевяці відаў. Ён бяжыць вельмі павольна. Нікуды не сьпяшаючыся зусім...
22.00' На самым фінішы беларус абыйшоў кубінца Суарэса. Клэй прыйшоў - літаральна прыйшоў, а не дабег - на фініш з 23-м часам і часам 5:06.59, што роўна 522 ачкам. Беларус з 4:27.47 зарабіў 761 пойнт і яго агульная сума склала 8551! Вельмі добры паказчык! Ён на 241 ачко саступіў амэрыканцу Браяну Клэю (8791) і на 24 абыйшоў кубінца Лыанэля Суарэса (8527). Расеец Аляксандр Пагарэлаў - чацьверты (8328). Француз Рамэ Барра - пяты (8253). Чэмпіён сьвету Раман Шэбрле - шосты (8241). Сёмы - украінец Аляксей Касьянаў (8238), восьмы - Андрэ Ніклаўс (8220) зь Нямеччыны.
Нашы Мікалай Шубянок (7906, мінус 885 ад лідэра) ды Аляксандр Пархоменка (7838, мінус 953 ад Клэя) фінішавалі адзін за адным 16-м і 17-м.
Віншую Андрэя з срэбраным медалём Алімпіяды! Малайца! Калі так будзеш працягваць працаваць - у Лёндане-2012 табе роўных ня будзе! Дзякуй за цудоўныя імгненьні!
Дзякуй усім, хто падтрымліваў нашых дзесяціборцаў! Дзякуй, што чыталі! Дзякуй, што былі разам падчас спаборніцтваў!
Беларусь такім чынам сёньня зарабіла на Алімпіядзе два золата і адно срэбра. Лепшы дзень у гісторыі Алімпіядаў для Беларусі па мэталічнай "ваге"!