Самы высокааплочваемы футбольны трэнер сьвету - зараз на менскім стадыёне "Дынама"

Aug 20, 2008 13:18

Дык расьцем ;)

Глядзім разам з Жазэ Мурыньё таварыскую гульню Беларусь - Аргентына: спасылачка для відэатрансьляцыі аргентынскага каналу, які паказвае футбол зь Менску.

У каго няма магчымасьці глядзець відэа - чытаем он-лайн на сайце Матч.by.

Хлопцы, трымайцеся і пакажыце ўсё, на што здольныя!

Стымул у гэтай гульні - ня проста гуляць за краіну, але і за сваю будучыню - кантракт з эўрапейскім клубам можа быць у выпадку добрай гульні падпісаны ўжо праз колькі дзён!

Для большай зацікаўленсьці да гульні - паведамлю стартавыя склады каманд:

Беларусь: 12. Ю.Жаўноў, 4. С.Амельянчук, 3. Я.Філіпенка, 6. У.Карыцька, 2. А.Кульчый, 10. А.Глеб (к), 8. А.Страхановіч, 18. Д.Верхаўцоў, 13. В.Кутузаў, 7. В.Булыга, 14. А.Пуціла.

Аргентына: 12. Х.Каррыса, 6. Г.Хайнцэ, 4. Н.Бурдыса, 2. Ф.Калачыні, 8. Х.Дзанэці (к), 19. Э.Камбьяса, 5. П.Ледэсма, 16. Л.Гансалес, 17. Х.Гуцьеррэс, 9. Х.Дзяніс, 11. К.Тэвес.

Аргентына амаль у мацнейшым складзе. Не хапае толькі Ліанэля Мэсьсі ды Мескерана з Хуанам-Раманам Рыкельме, якія іграюць за Аргентыну на Алімпіядзе і ўжо выйшлі ў фінал турніру, дзе згуляюць з нігерыйцамі.

1' Гульня распачалася.
1' Сёньня на "Дынама" няма аншлагу. Тысячаў 20-25 на дадзены момант. Але людзі падыходзяць на трыбуны стадыёну.
3' Аргентына ў атацы. Закід на Тэвеса - Карыцька ўважліва йграе.
4' Кутузаў з правага флангу спрабуе навесіць у штрафную - блакуюць.
6' Гульня праходзіць стадыю разьведкі. Каманды прыглядаюцца адна да адной.
7' Госьці паціху пачынаюць прыбіраць да рук гульнявую перавагу. Трымаюць мяч і атакуюць пазыцыйна.
8' У атацы беларусы - губляюць мяч на падыходзе да штрафной.
10' Гаспадары атакуюць. Пакуль да ўдараз па варотах - як Юрыя Жаўнова, так і Каррыса, справа не даходзіць.
12' Першая адэкватная атака ў гульні - Гуцьеррэс прастрэльвае зьлева ў варатарскую на Дзяніса - Кульчый выбівае мяч.
13' Ізноў небясьпечна ля варотаў беларусаў - кутавы.
14' Жаўноў упэўнена ловіць мяч пасьля падачы вуглавога і адразу ж запускае яго на Глеба. Але хуткая контратака не атрымліваецца.
16' А вось і першы вуглавы ля варотаў Каррыса - аргентынцы адбіваюцца.
19' Беларусы ўсё ж не аддаюць ініцыятыву без бою - гульня зараз роўная. І пераважна праходзіць у цэнтры поля.
22' Па-ранейшым ніводнага ўдару па варотах... Зацятая барацьба на полі. Спадзяемся, што будуць сёньня і галы.
23' Алег Страхановіч б'е зьлева пасьля пасу Віталя Булыгі. Слаба і проста ў рукі Каррысо.
25' Тэвес падае штрафны з правага флангу - Дзяніс спрабуе прабіць галавой. Няўдала.
27' Стадыён ізноў заводзіцца - з мячом Аляксандр Глеб. Накруціўшы некалькі аргентынцаў, беларускі капітан губляе мяч ля штрафной гасьцей.
29' Булыга крыху нязграбна прабіў, але ў створ брамкі і з адскокам ад зямлі. Каррысо не адразу спраўляецца - забірае мяч толькі з другой спробы.
31' Народ падцягнуўся - тысяч 28 зараз. Пачалі пускаць "хвалі". На полі ж пакуль значных падзеяў не адбываецца.
34' Гульня пакуль носіць нейкі адмыслова сяброўскі характар - сур'ёзных наступальных абвастрэньняў не назіраецца.
37' Галоўныя трэнеры каманд амаль увесь час стоячы паблізу ад зялёнага проставугольніка імкнуцца нешта падказаць футбалістам сваіх камандаў.
37' Амельянчук тым часам б'е метраў з 30-ці - мяч праходзіць вельмі высока над перакладзінай варотаў.
41' Небясьпечны прастрэл у штрафную Юрыя Жаўнова спыняе Ягор Філіпенка.
42' Актывізаваліся госьці. Спроба прабіць Тэвеса.
44' Першы тайм заканчваецца атакамі аргентынцаў.
45' Карлас Тэвес выйшаў сам на сам з Юрым Жаўновым, але наш галкіпер выратаваў каманду - адбіў мяч нагамі перад сабою.
45' Херман Дзяніс б'э з пяці метраў! Перакладзіна выратоўвае Беларусь!
45+1' Гучыць сьвісток. Перапынак.

Каментар да першай паловы: Пад канец госьці адзначыліся двума вельмі небясьпечнымі момантамі. Зараз у перапынку адбываецца розыгрыш прызоў, сярод якіх ёсьць і аўтамабіль. Аб'яўленая колькасьць прададзеных квіткоў - звыш за 32 тысячы.

Статыстыка першай паловы:
Галы: 0-0
Удары па варотах: 2-2
Удары ў створ варотаў: 2-1
Зроблена парушэньняў: 10-6
Афсайды: 0-0
Вуглавыя: 1-2

46' Другі тайм распачаўся. Гульня аднавілася.
46' Страхановіч цягне з ударам - абаронцы ў выніку блакуюць запозьненую спробу прабіць.
48' Някепская камбінацыя ў выкананьні гасьцей - на шчасьце беларусаў небясьпека мінула.
49' Булыга праскочыў у штрафную паміж двух абаронцаў і стрэліў зблізка па варотах. Каррыса на месцы.
50' Гульня ажывілася пасьля перапынку - беларусы павялічылі хуткасьці.
51' Глеба зьбіваюць ля штрафной Каррыса. Небясьпечны штрафны.
53' Жоўтую картку атрымлівае Карлас Тэвес. Ён не адышоў на патрэбныя 9 метраў.
53' Карыцька са штрафнога адкатвае Страхановічу, той б'е - мяч трапляе ў гульца, які выбег са сьценкі.
56' Жоўтую картку атрымлівае Пабла Ледэсма.
57' Пакуль не было ніводнай замены - для таварыскай гульні гэта нетыпова. Другі кутавы ў гульні падаюць беларусы.
58' Дзіцячая памылка пры падачы вуглавога - па-за гульнёй.
60' Доўгая атака аргентынцаў нічым небясьпечным не сканчваецца.
62' На электронным экране стадыёна "Дынама" паказалі Жазэ Мурыньё - ён знаходзіцца ў ложы "А" мескага стадыёну.
64' Віталь Кутузаў б'е пасьля паса з глыбіні поля. Удар  з ходу - мяч праходзіць побач са штангай.
65' Замена ў аргентынцаў. З поля сыходзіць Херман Дзяніс, зьяўляецца - Марыяна Гансалес.
65' Замена ў аргентынцаў. З поля сыходзіць Пабла Ледэсма, зьяўляецца - Фернанда Кавенагі.
66' Кавенагі добра б'е метраў 3 25-ці - крыху міма.
66' Жоўтую картку атрымлівае Сяргей Амельянчук.
69' Гансалес - яшчэ адзін навічок на полі - б'е таксама міма.
70' Госьці ў пазыцыйнай атацы - але нічога небясьпечнага.
71' Замена ў беларусаў. З поля сыходзіць Алег Страхановіч, выйшаў на поле Зьміцер Молаш.
73' Аргентынцы, што відавочна, вельмі жадаюць перамагчы - вялікімі сіламі ідуць наперад. Але Юры Жаўноў ды кампанія пакуль гуляюць добра. Біз Хайнцэ - беларускі кіпер на вышыні.
75' Штанге махае рукой у бок варотаў Каррыса: "Наперад! Наперад!"
76' Уладзімер Карыцька з правага флангу падае - Молашу крыху не хапае росту ці імгненьняў, каб прабіць галавой.
78' Кутузаў нядрэнна пасуе на ход Глебу ў штрафную. Але "нядрэнна" было толькі на першы погляд - занадта моцна.
79' Кавенагі зноўку б'е - і ізноў недакладна.
80' Замена ў беларусаў. З поля сыходзіць Антон Пуціла, выйшаў на поле Аляксандр Паўлаў.
81' Замена ў аргентынцаў. З поля сыходзіць Карлас Тэвес, выйшаў на поле Лісандра Лопэс.
81' Замена ў беларусаў. З поля сыходзіць Віталь Булыга, выйшаў на поле Вячаслаў Глеб.
84' Горача ля варотаў зборнай Беларусі! Жаўноў з абаронцамі адводзяць адно з самых небясьпечных атакуючых дзеяньняў аргентынцаў у гульні.
86' Аказвалі дапамогу Верхаўцову. Ён зноў у гульні.
88' Штрафны ў бок варот аргентынцаў выканаў Сяргей Амельянчук. Яго зарабіў Слава Глеб. Сяргей жа трапляе ў сьценку...
90' Беларусы атакуюць! Але ім не хапае дакладнасьці напрыканцы атакуючых дзеяньняў.
90' Дададзена 2 хвіліны.
90+1' Небясьпека каля варот Жаўнова! Юры ловіць мяч у левым ад сябе куце варотаў пасьля ўдару галавой ў выкананьні Марыяна Гансалеса.
90+2' Сьвісток судзьдзі. Гульня скончылася.

Каментар сайту Матч.by да гульні: сапраўдная таварыская гульня і таварыскі вынік.

Статыстыка гульні:

Галы: 0-0
Удары па варотах: 6-7
Удары ў створ варотаў: 3-3
Зроблена парушэньняў: 19-12
Афсайды: 1-3
Вуглавыя: 3-3
Жоўтыя карткі: 1-2

Верым! Можам! Пераможам!, Беларусь, Аргентына, футбол

Previous post Next post
Up