Беларусь - Аргентына 0-0 ды іншае жнівеньскае жніво беларускіх спартоўцаў ;)

Aug 20, 2008 15:05

Штанге дапамагла перакладзіна ;)

Дык добры месяц жнівень для нашых спартоўцаў!

"Нажалі" ужо два залатыя медалі на Алімпіядзе, тры срэбраныя, восем бронзавых, выхад у трэцюю стадыю кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў УЕФА, нічыю з адной зь лепшых футбольных дзяржаваў сьвету.

А неперадзе яшчэ чатыры дні Алімпіяды і 27-га жніўня "БАТЭ"!

Наперад, наша Беларусь!

Футбол. Таварыская гульня Беларусь - Аргентына: "Прессбол" аб усім: расповяд пра гульню, статыстыка, небясьпечныя моманты, Штанге пра гульню, меркаваньні гульцоў, заўзятараў футболу ды экспертаў, замалёўкі "ПБ"-калумністаў Шыловіча ды Лабандзіеўскага, вакол гульні.

Фотарэпартаж ад рэсурсу esport.by + відэа аб гульні (будзе крыху пазьней).

Падзяка прыхільнікам зборнай ад спадара Штанге: "Галоўная падзяка - нашым прыхільнікам. Сёньня было шмат гледачоў, у Эўропе на такіх гульнях - аншлаг".

Таксама цікавая інфа- аб матчы тут, ад "Беларускіх навінаў", ну і, вядома, немагчыма абыйсьці стараной візыт у беларускую сталіцу Жазэ Мурыньё.

Інфа пра гульні нашых канкурэнтаў па кваліфікацыйнай групе да Чэмпіянату Сьвету-2010 у Паўднёвай Афрыцы: Украіна - Польшча (расповяд + відэа адзінага галявога эпізоду гульні ў выкананьні ўкраінца Краўчанкі), падрабязныя расповяды аб гульнях сапернікаў беларусаў па групе ад "Прессбола".

Алімпіяда:

Нашы алімпійцы-медалісты вяртаюцца дадому: штурхацелі ды веславальшчыцы-лодачніцы-грабчыхі.

спорт, Алімпіяда, жніво, Верым! Можам! Пераможам!, Беларусь, нашы чэмпіёны, футбол

Previous post Next post
Up