"Мусліны" - дуда ці нешта іншае?

Apr 07, 2011 18:43

Амаль два гады таму на Барысаўшчыне запісаў расповяд пра музычны інструмент, які паставіў мяне ў тупік. Так і не ведаю, што гэта. Падобна на дуду, але не дуда ў класічным выглядзе. Мо зусім іншы інструмент. Вось Вам расшыфроўка запіса:

"- Як мех, а тады многа такіх палачак-трубачак такіх - ігралі дудачкі. Ой, забыла як называецца эты інструмент. ( Read more... )

этнаграфія

Leave a comment

Comments 16

uladzimer April 7 2011, 15:47:19 UTC
Ну дык чалавек жа ясна сказаў - мусліны. Чаго яшчэ?))

Reply

zmicierbielapol April 7 2011, 15:50:24 UTC
Нават не паспрачаешся))))

Толькі хацелася б яшчэ пачуць, ці ведае хто такі інструмент, бо я, напрыклад, ніколі не чуў пра такі. Якія ёсць аналогіі і г.д.

Reply

uladzimer April 7 2011, 15:58:18 UTC
Нажаль, не сьпец у розных гудзелках.

Reply

zmicierbielapol April 7 2011, 16:04:59 UTC
Нават гугл не ведае). Піша толькі, што "муслін" - гэта "разновидность мелко-тканой хлопчатобумажной ткани, внесённой в Европу с Ближнего Востока в XVII веке. Он стал очень популярным в конце XVIII века во Франции".

І як тут не згадаць пра "абшыты трапачкай" інструмент).

Reply


gedygold April 7 2011, 17:01:14 UTC
Можа гэта як з арх.знаходкамі - чалавек бачыў даўно, не ведае для чаго ён, але хочыць дапамагчы і таму нешта імкнецца апісаць. Тое, што ён сам дрэнна ўяўляе?

Reply

zmicierbielapol April 7 2011, 17:03:56 UTC
А хто яго ведае. У любым выпадку назву інструмента наўрад ці прыдумала сама бабка. Усё іншае яна абсалютна нармальна апісвала.

Reply


skepsys April 9 2011, 11:08:44 UTC
да і пасьля паказу "дуды" дакладна пра адзін інструмент вядзецца?

"Чатыры, пяць, толькі меншыя, па-меньшэ. Як мушкеты такія, трошкі большыя, каторыя кураць, во, толькі большыя велечыной"

ну нібыта мацянка, але назва…

на ўскідку такі ланцужок:
"мусліны" = тканіна.
"мультанкі" - трохбурдонная дуда ў чэхіі (этымалягічна - магчыма, ад мультанаў, то бок малдаванаў).
"мультан" - у слоўніку Станкевіча = бумазея (тканіна).
"мультанка" - коўдра з такой такніны, альбо турэцкая табака

калі, скажам, мацянка - ўсё ж запазычаньне з захаду, то маем трансфармацыю ад "мультанкі" да "муслінаў". вееееельмі асьцярожная гіпотэза, мутная, але…

Reply

zmicierbielapol April 9 2011, 13:33:45 UTC
Тут безумоўна ўсё неяк цьмяна. Яна ўвесь час казала пра адзін і той жа інструмент. Мо гэта і дуда, ае ж нейкая спецыфічная атрымліваецца. Альбо ў вёсцы яны свой інструмент вынайшлі)

Reply

skepsys April 13 2011, 16:01:51 UTC
трэба бабці мацянку паказаць ;)

Reply

skepsys April 17 2011, 12:43:52 UTC
а ці пытаў наўпрост ці знаёмыя ёй назвы кшталту "дуда", "мацянка"?

Reply


skepsys January 13 2014, 23:38:17 UTC
Дзядзя, а цяпер з улікам відоса, дзе дуды ў анучкі загорнутыя, больш-менш праясняеецца карціна, не? Ціпа мацянка ў чэхліку ;)

Reply

zmicierbielapol January 14 2014, 07:19:35 UTC
У дадзеным выпадку тут можа быць што заўгодна))

Reply

skepsys January 21 2014, 00:35:08 UTC
Дзядзя, а пра каго бабця казала?

Reply


Leave a comment

Up