Bela Music 2009

May 24, 2009 04:59

Учора адбыўся open-air фестываль Bela Music 2009 на Баравой ( Read more... )

здымкі, канцэрт

Leave a comment

Comments 16

ex_asya_17 May 24 2009, 07:14:30 UTC
дзякуй вялікі за фотасправаздачую Аня Хітрык супер! Вясёлка класная. народ задаволены :) усё ох...тельна! :))

Reply

donjeune May 24 2009, 08:10:17 UTC
ну супер, крута) калі ласка!

Reply


kinga_d May 24 2009, 07:25:34 UTC
слухала выступ ДзеціДзяцей па Рацыі. У іх сапраўды арыгінальная вакалістка: жывая, гаворыць хутка-хуценька,энэргічнa (я ледзь зразумела па расейску). Уявіла сабе як яна скача па сцэне :) Дзякуй за здымачкі!

Reply

donjeune May 24 2009, 08:10:48 UTC
а яна сапраўды скакала)
калі ласка!

Reply


g_rub May 24 2009, 07:44:19 UTC
Дадам троху энцыкляпэдычных зьвестак:

1) Ганна Хітрык -- адна з вядучых маладых акторак Купалаўскага тэатру (прынамсі, калі ня звольнілі, бо нейкія ў іх там былі разборкі, але калі звольнілі, то праўда гамон купалаўскаму)
2) Да таго, як апапсіцца, Пятро Ялфімаў быў метал-вакалістам
3) Падобных опен-эйраў (за выняткам пары палітычна-перадвыбарчых мерапрыемстваў) на Беларусі ня было роўненька 10 год, бо апасьля давілава на Нямізе ўсё забаранілі. Да забароны былі цудоўныя штогадовыя фэсты "Рок па вакацыях" і "Купальле з Беларускай маладзёжнай", акурат у гэтым самым фармаце.

Reply

donjeune May 24 2009, 08:14:32 UTC
1. ага, цяпер я ўпэўнены, што яна і другая яна - адзін твар.
2. а вось гэта цікава.
3. ты не паверыш, я ведаю) я нават памятаю, што гадоў пяць таму Рок па вакацыях хацелі ўзнавіць, і нават квіткі ўжо прадавалі, якія я набыў, але ў апошнім момант штосьці там сарвалося і ўсё адмянілі. і яшчэ дадам, што справа тут ня толькі ў нямізе, але і ўва ўсім добра вядомым "чорным спісе".

а што, ты тама таксама быў?)

Reply

g_rub May 24 2009, 09:20:58 UTC
Не, ня быў.
Нам з тых, хто гралі, цікавыя максімум тры каманды, і то ўмоўна ("Дзецідзяцей" не чулі, але ў прынцыпе цікава ; "Краму" я калісьці любіў, жонка увогуле не ; "НД" любім, але ж і так кожны другі канцэрт, на які ходзім -- іхны).

Таму... без асаблівых ваганьняў вырашылі ня ахвяраваць чвэрцю выходных.
Што, безумоўна, не прыніжае вартасьці фэсту.

Reply

donjeune May 24 2009, 09:47:22 UTC
ясна. не, вартасьць тут ні пры чым, вядома.
дарэчы, я думаў, што прыйдзе больш людзей. там бы хапіла месца для яшчэ адной тысячы.

Reply


ofeliya666 May 24 2009, 15:20:35 UTC
ну я не магу сказаць, што на Ялфімава так ужо агрэсіўна адрэагавалі. Ну было некалькі такіх выкрыкаў у натоўпе, але... і спявае ён нармальна...
аа, што тычыцца вясёлкі -- я таксама шкадавала, Што сваёй мыльніцай не магла яе ўсю захапіць.
Крама супер! ))))))) А доўга яшчэ Морс спявалі, мы проста звалілі, бо холадна было?

Reply

donjeune May 24 2009, 15:26:07 UTC
"Ну было некалькі такіх выкрыкаў у натоўпе, але..."
ага, побач са мной стаяў хлопец і яшчэ з паўгадзіны пасьля выступу крычэў "Пеця, сонца, выхадзі!"=)
А я сам зваліў, бо сапраўды халодна, і я не фанат марсоў, таму ня ведаю.

Reply

ofeliya666 May 24 2009, 15:30:21 UTC
ну я таксама не фанатка морсаў, але ўражанне якраз такі было нармальнае.

Reply


erica_nightmare May 24 2009, 16:48:32 UTC
ммм фэст файна прайшоў! на сто ўра!)))

Reply

donjeune May 24 2009, 16:54:12 UTC
ну магло бы быць і лепш, але пачатак добры.

Reply

erica_nightmare May 24 2009, 16:57:23 UTC
ну пачатак як раз не вельмі а вось сярэдзіна і сканчэнне..)))

Reply

donjeune May 24 2009, 17:01:48 UTC
не, я пра тое, што гэты фэст можа стацца пачаткам штогадовых опэн-эйраў. і для пачатка было зусім няблага.

Reply


Leave a comment

Up