Bela Music 2009

May 24, 2009 04:59

Учора адбыўся open-air фестываль Bela Music 2009 на Баравой.

Пачыналася ўсё з сонейка і цудоўнага надвор'я. Здавалася, што сіноптыкі памыліліся, і ніякага дажджу ня будзе. А ён усё ж такі прыйшоў, і які моцны, і нават два разы.
Пачаўся канцэрт з гурта Garadzkija, потым былі Дзеці Дзяцей, special guests from USA Rastop Power Trio, а потым выйшаў... Елфімаў. Ну а далей надышоў час Нэйра-Дзюбель, Палаца, Крамы і на заканчэньне выступілі J-Mors.

Пад катам, як звычайна, здымкі і тэкст.



Garadzkija.










І тут першы раз пайшоў дождж. На шчасьце, ён даволі хутка скончыўся, крыху папужаўшы арганізатараў, якія кінуліся апускаць ніжэй тэнт на сцэне, каб не заліло апаратуру.

Дзеці Дзяцей. Мне вельмі спадабалася іх вакалістка, вясёлае непасрэднае дзяўчо










на якое зьвярталі ўвагу нават амапаўцы-ахоўнікі...




Rastop Power Trio, вельмі якасны інструментал і вялікая адданасьць музыцы.






А цяпер... Пётр Елфімаў!


Публіка адрэягавала хутка і адназначна. Прыкладна вось так:


На плякаце, дарэчы, напісана "Поёшь ох:)енно". Пеця жарт ацаніў і падзякаваў хлопцам за падтрымку.


Аднак жа дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што вакальныя дадзеныя ў яго сапраўды вельмі і вельмі добрыя. Аднак якім бокам ён да беларускай рок-сцэны, я крыху не зразумеў.


Ну а потым прыйшоў дзядзя Саша і парваў усіх. Як звычайна.






















І тут грымнуў лівень, таму праслухоўваньне/прагляданьне Палаца, прысьвяціўшага адну з песен Алегу Янкоўскаму, прайшло пад парасонамі.


Затое гэтая залева падарыла шыкоўную двайную вясёлку. (Чорт-чорт-чорт, калі я ўжо набуду сабе новы фоцік і шырокавугольны аб'ектыў да яго...)


І ўсе пачалі вадзіць карагоды.


Далей былі Крама і J-Mors, які абяцаў граць, "пакуль тая хмарка да нас не дапаўзе".


Увогуле, можна лічыць, што канцэрт стоадсоткава ўдаўся, нават нягледзячы на надвор'е. Маю шчырае спадзяваньне, што мы сталі сьведкамі закладаньня традыцыі правядзеньня штогадовых опэн-эйраў падобнага фармата.

ЗЫ. Ах да, галоўнае расчараваньне ў публіцы - не прадавалі піва. Але ж, згадзіцеся, гэта такая дробязь...=)

здымкі, канцэрт

Previous post Next post
Up