СТАРАЖЫТНЫ МЕНСК (Мінская вобласць)

Oct 14, 2013 22:46

Оригинал взят у azarkinm в СТАРАЖЫТНЫ МЕНСК (Мінская вобласць)
Гэй! Мінчукі! Ці былі вы хоць раз на старажытным замчышчы? Там адкуль пайшла назва нашага горада?



Вы не не знойдзеце там музея, вы не знойдзеце рэканструяванага гарадзішча ХІ ст., вы не знойдзеце помніка асілку Менеску з паданняў. Вы знойдзеце толькі валы ды абмеленую Менку.


Але і яны вартыя таго, каб праехаць і прайсціся па ім. Тым больш зараз, калі восень бярэ сваё і вырываць сонечныя дні для вандровак становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.


Валы былога Менска ўражваюць.


Вось тут калісьці стаялі дамы і жылі людзі. А на версе стаяла частаколе з ахоўнікамі спакоя тагачасных менчукоў. А ў іх амуніцыі былі толькі коп’і, лукі ды шчыты.




А як вам шырыня валоў? Тут і на кані можна праехаць, а ўявіце сабе, што і сцены з вежамі былі такой таўшчыні як шырыня валоў!


А зараз тут растуць толькі дрэвы.

І толькі валун з надпісам верне вас да разумення таго, што вы знаходзіцеся на гістарычным месцы - адкуль пайшоў Старажытны Менск.


Усё гэта вы можаце знайсці ў вёсцы Гарадзішча :-) Мінскага раёна.


У апошнія гады, тут пабудавалі царкву Св. Мікалая Цудатворца, працы па адзелцы яшчэ вядуцца.




Дык вось каб патрапіць на гарадзішча, трэба абмінуць каплічку, пракрочыць па кладачцы праз Менку і падыйсці да велічных насыпаў.




А як бы ўсё магло быць? Можа так?


Ці так?


Але гэта толькі Украіна, якая ў падыходзе да гістарычнай пашаны далёка наперадзе ад нас. http://obmorock.livejournal.com/118132.html фота ўзяты адсюль.

P.S. У свой час, начуваючыся на гістфаке, мясцовыя апантаныя рыцары плялі кальчугу і самі ў лесе рабілі нейкую частку частаколля ды нешта накшталт вежы, каб хаця бы неяк акунуцца ў гістарычнасць падзеяў. Але гэта былі як любяць казаць "ліхія 90-я", калі гістарычная свядомасць толькі прачыналася. І нават не ведаю, ці робяць нешта такое зараз?

Дарэчы, калі зазірнеце на мапу то зразумееце, што зусім побач знаходзіцца музей беларускай архітэктуры Строчыцы. Так што, з'яўляецца цудоўная двайная нагода заехаць на старажытныя валы, і прыгадаць сябрам, сябе ці дзецям паданні пра Менск.

СТРОЧЫЦЫ http://azarkinm.livejournal.com/72862.html
Previous post Next post
Up