СТРОЧЫЦЫ (Мінская вобласць)

Oct 11, 2010 12:34

Выхватваючы ў восені апошнія сонечныя цёплыя дні, мы з'ездзілі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, а ў народзе проста СТРОЧЫЦЫ.



Музей ствараецца з 1976 года, я не памылілася, ён менавіта ствараецца, бо на дзіва за гэты час, і тое ў савецкія часы збольшага, зроблена толькі 3 экспазіцыі з 6. І сумна і горка становіцца пасля такіх тэмпаў развіцця. А музей варты таго каб яго наведаць.


Гэта нязменная шыльда ля ўвахода ў музей. Музей складаецца з трох частак - Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер'е.


Антураж музея сапраўдны, ў натуральную велічыню і не цацачны. Гэта мой дзіцёныш падпірае бочку з салёнымі агуркамі... каб не выпрыгнулі :-).


А гэта ніколі не здагадаецеся што... гэта не дошчачка для нарэзкі, гэта зернесховішча. І калі адчыніць гэту дошку, то ў старыя часы ад сюль сыпалася зерне.


У хаце настаўніцы... радысткі Кэт ператварыліся ў Муруську ды Гануську за гарбатай.
І пакуль нас ніхто не бачыў... толькі тсссссс... мы дакрануліся дагістарычных рэчаў.


А на гэтай фотцы... адзін вучань, адзін будучы вучань і яшчэ адзін пераростак вучань.


Муж з задавальненнем прымусіў Яна прачытаць усе цытаты на сьцяне школы.




А пасля прыйшла грозная надзерацелька за інвентаром і мы былі вымушаны адыйсці ад забароненай зоны.
Так як мы вандравалі па музею сваім ходам, то з задавальненнем крыху паслухалі расповяды мясцовых экспурсаводаў, якія даволі добра былі апрануты.


Апошні раз я была ў гэтым музеі... 10 год таму. Дык ведаеце, ў царкве Цэнтральнай Беларусі нічога не змянілася, толькі надпіс з прабачэннем "вядзецца абнаўленне эспазіцыі".


Вось і ўсё новае за гэты час.


З гэйкіх здымак у музеі застаўся кіношны антураж, чым дзіцёнышы і скарысталіся.


А вось чучала, шкада без галавы атрымалася... відаць знеслі.


Вось што мяне вельмі добра ўразіла ў музеі, гэта добры стан Карчмы.


І антураж, і ежа...


...і нават прыбіральна на высокім узроўні.


А пасля дэгустацыі беларускіх старадаўніх напояў (не падумайце было толькі тры кілішкі на траіх) - крупніка, медавухі і хрэнавухі жыццё падалося весялейшым і цяплейшым і мы крочылі далей.


Вось так крочылі мы па музею і разважалі, што чаму дырэкцыі музея не пайсці ў народ, не прапанаваць нашым бізнэсоўцам якія ўваходзяць у топ багатых людзей Беларусі не прывезці і паспрыяць аднаўленню хаця бы адной сядзібы. І шыльдачку каля дома ці на ім напісаць... "гэта сядзіба падаравана музею заводам Атлант... фабрыкай Мілавіцай... спадаром Пупкіным (які можа адтуль і родам)".


Карацей не варушыцца дырэкцыя ў гэтым напрамку.


Хаця... на ўваходзе прыемна ўразілі мяне. Прадаюцца магніцікі з вобразамі музея, але чамусьці толькі 4 былі па беларуску і па дзесятцы па-руску і па-ангельску.




У кожнай сядзібе зроблены досыць прыемны інтэр'ер. Што муж, увесь час ходзячы па музею бубнеў што трэба самім пабудаваць свой дом, і вырошчваць свіннеў як на Палессі... уффф спадзяюся, што такі лёс міне мяне.


Вырашыўшы аблазіць усе забудовы музея мы крочылі да ветрака... і вельмі паспяхова, бо там была экскурсія і мы здолелі патрапіць унутар.




А некаторыя нават загадалі жаданне па стараму павер'ю дакранаючыся да жэрнавоў.


У адным з ангараў, размешчана экспазіцыя льнаперапрацоўчай "тэхнікі". Спадзяюся, што хоць гэта пранспансаваў наш Аршанскі завод, бо ў забудове знаходзіцца яго вялікі стэнд.


А гэта гадавіна ўжо заезжана як можна... нават тут мы знайшлі алею прысвечаную гэтай падзеі, а можа было варта зарыгінальнічаць і пасадзіць дрэвы ў гонар .... Аршанскай бітвы, ці яшчэ нейкай якая не вельмі на слыху і тым самым хаця бы на экскурсіях папулярызаваць яе.


Большасць забудоў знаходзяцца ў больш менш нармалёвым стане, але.. ёсць такія месцы, якія проста жудасна глядзець на гэта ўсё.
Вось напрыклад гэта...


Чамусьці асноўная занядбанасць закранула менавіта частку музея "Паазер'е".


А гэта дах дома... і падлогі няма там, і нічога няма... так няма што нават дрэва пачало ўжо гніць.
Ці вось гэта.. МЛЫН у Падняпроўі. А сам ўжо амаль гнілы.


Ёсць яшчэ і вось такая забудова. Мы так і не зразумелі, ці то крыюць новы дах, ці то проста людзям паказваюць як гэта рабілі раней. Але можна пабачыць, што значыцца новы дах жоўценькі, і які ён становіцца з гадамі.


Мае мужчыны, як заўсёды і тут знайшлі жыўнасць.


Вось такая была ў нас вандроўка.


Аблазіўшы ўсё і ўся, дзеці ледзьве валаклі ногі да карчмы, дзе мы зноўку пачаставаліся дранікамі і мачанкай, і нават прывезлі з сабой да хаты хрэнавухі.


Што я хачу сказаць пра музей... туды варта ехаць. Варта вандраваць і паказваць дзецям, варта дакранацца да гісторыі. І там проста прыемна быць, пасядзець, адпчыць. Калі паедзіце летам, то захапіце з сабой пакрывала і ежу, і зладзьце пікнік на ўскрайку леса. Гэта так прыемна і будзе і вам і вашым сябрам. А яшчэ... знаходзьце для музея спонсараў. :-) Гэта я кажу на той выпадак, калі ў вас ёсць такія знаёмыя людзі, няхай пакідаюць сваё імя ў гісторыі такім чынам... на шыльдачках каля дамоў, якія яны дапамаглі зберагчы. :-)

P.S. А зімой відаць паедзем у Дудуткі, каб на санях пакатацца.

Мінская вобласць, музей, Мінскі раён, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі

Previous post Next post
Up