Неабходныя тлумачэньні да
Папскага сыходу:
Тэкст пачаўся пісацца паўтары гады таму. А можа й два. Хутчэй за ўсё два, так. Для ОйО адмыслова. Вядома ж увесь сэнс і сюжэт быў прыдуманы тады ж. Потым надоўга быў закінуты, гэтай зімой захацелася дапісаць.
І ПОТЫМ прыйшла навіна пра сыход Папы.
І тое без чаго відавочна можна абыйсьціся але мо каму будзе цікава:
"взять на верхнем этаже в кабинете помощника..." - справа за калёнамі Апостальскі палац. Кабінэт Папы на трэцім паверсе з 4х, сакратарыят - на 4м. Там жа, на 3м - Кліментынская заля прыёмаў.
"в загородной... в загородном доме" - Кастэль Гандольфа, загарадная рэзыдэнцыя Рымскіх Пап. (Зараз туды зьехаў жыць Ёзэф Ратцынгер - Бенэдыкт XVI.)
"не хотел по главной лестніце, «Королевской»" -
Скала Рэджыа: парадны выхад з папскіх пакояў у сабор Сьв. Пятра, арыгінальны помнік архітэктуры.
"кажется всё же что-то по прежнему горело…" - пад галоўным алтаром, у Капэлле Споведу, пастаяннна гараць лампады.
"Франты" - вядома ж швайцарскіе гвардэйцы, у строях ад Рафаэля.
Наёмнікі, але ніколі не здраджвалі.
"Над сгроможденьем крыш выплывало белое облачко" - па цэнтру фота ў далечыні за краем фасаду сабору пакаты дах Сікстынскае капэлы з комінам. Сёньня-заўтра-пасьлязаўтра кругласутачна па ўсіх навінах у чаканьні белага дыму :)
"обелиск... Прочь из этого цирка. Мы опять - гладиаторы." - эгіпецкі абеліск з пляцу Сьвятога Пятра раней стаяў у цырку Нэрона, месцы забойстваў першых хрысьціян (і самога Пятра).
«Sinta Maria» - абыгрываецца італьянская Santa Maria і sin (англ. - грэх).
"Лететь конечно же не собирался." - калi дапісваў, у перадапошні дзень, ужо было вядома што Бенэдыкт XVI пакіне Ватыкан на верталёце. Але я пра гэта даведаўся назаўтра, калі той ужо адляцеў.
"Термини" - цэнтральны чыгуначны вакзал Рыму. У Ватыкане ёсьць свой вакзал, але ў час развалу Ватыкану, папства, хрысьціянства ён жа ня мусіў працаваць.
"Тибуртина" - другі вакзал, на мапе справа.
"площадь Независимости..." - маленькае кальцо над Тэрміні. Дададзена бо галоўная плошча Менску. На ёй знаходзіцца і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
"скульптура в старом саду Сосновой шишки" -
Двор Сасновай шышкі, скульптура:
«Quo vadis?» - кнігу чытаў даўно.
"Святой Бернардин" - Бэрнардын Сіенскі, апякун рэклямшчыкаў і піяршчыкаў.
перевод наведением