а ўчора быў горад Дружный, зрэшты не першаадкрыцьцё, а паўтор, але па-летняму непаўторна.
уся ваколіца - тарфянікі і асушаныя балоты, дарогі - насыпы цераз лес, увесну тут па-сьнежнаму весела. ад жд станцыі 2 км пякельнага асфальтавага пакрыцця, што прыліпае да абутку - і здарова, горад канаплянага малака))
дзьве вуліцы бетонных дамоў - а тое ж, горад малады, за савецкім часам пабудаваны. універсам цэнтральны, дзіцячы парк з парай арэляў - вось і ўсе мясцовыя забавы. ды не! вабяць час усе на ТЭЦ. ага, на азёрах, тэхнічных вадаёмах, на фантанах сістэмы ахаложданьня. вада зь іх цёплая, можна і сябе, і машыну, і байк памыць. тутака мясцовы Брадвэй - хлопцы выхваляюццы мапедамі ды моцікамі, біцэпсамі і сінімі плаўкамі. жаночай палове застаецца толькі захапляцца.
тут дзеці лазяць у трубы па шыю ў вадзе, а дарослыя сьпяюць "вон кто-то с горочки спустился" пад баян.. тут скачуць з труб прооста ў вадасховішча, на супрацьлеглым баку якога - пятая ТЭЦ.
а збудаваньне, як кажуць, вельмі падобнае да таго што ў Чарнобылі, ды наогул, меліся тут АЭС будаваць, але пасьля 1986 года сумеліся і пералапацілі справу ў бяскрыўдную і не вельмі тут патрэбную ТЭЦ. грамадзіна корміць электрычнасьцю толькі найбліжэйшыя вёскі ды гарадкі..
а вось кантактаваць з мясцовым насельніцтвам не раю - злосныя яны.