(no subject)

Jul 27, 2008 16:08

а тут лета, здаецца!
не маючы моцы высьвятляць, зь якой такой прычыны яно - гарадское затворніцтва, вынахожду і тут свае плюсы.
дахі, спустошаныя закінутыя прамысловыя будынкі, прыгарадныя "сабакі," і нават не зайцам)), людныя азёры, гадзіньнік на мабільным тэлефоне, ""алё, здарова - вось блін!". а яно мінае. хто са мной стопам, а? адгукніцеся, аб тым што сусьвет вялікі, мне падказвае толькі глухое рэха.
гэта трава, проста зялёная трава, можна ж любіць і тое што побач і далёка не ірвацца? ну так, бясконца люблю, гарачая стома штодзень. здаецца паміж думкай і дзеяньнем ніколі не павінна стаяць слова "план." трэба наважыцца рабіць неабдуманыя ўчынкі, як колісь у дзяцінстве. а весела было, так? даросласьцю пануе страх і асьцярожнасьць і вера ў горшае, якую сарамліва абазвалі верай у лепшае. многія дзеяньні чалавекаў нібыта вырастаюць з "супраць-", каб не было дрэнна, каб нічога не здарылася і гэтак далей. жыць хочацца сэрцам.
я - ёсьць. астатнія штукі - толькі нашага жыцьця акалічнасьці. няўжо гэта дрэнна? прынамсі для мяне))

выкрунтасы сьвядомасьці, непатрэбнае

Previous post Next post
Up