журналісты падчас тэракту

Apr 12, 2011 21:32

Што павінен рабіць журналіст на вайне (а тэрор - таксама вайна)? Здымаць ці дапамагаць? падчас важней - дапамагчы, але нельга - не здымаць. гэта таксама дапамога. відэа "Нашай Нівы" пайшло хадзіць па інэту (http://www.youtube.com/watch?v=Iz2h_3GPos8& ( Read more... )

журналістыка

Leave a comment

Comments 7

ales_zahorski April 12 2011, 18:42:53 UTC
На мой погляд гэта відэа знаходзіцца абсалютна па-за ўсялякай журналіскай этыкай. Я не думаю, што гэтыя людзі (калі іх спытаць перад здымкай) пагадзіліся б на тое каб іх потым паказвалі, прынамсі іх твары. Я не за тое каб рабіць прыгожую, гламурную ваяву, але варта таксама думаць пра годнасць асобы якую будзеш здымаць і паказваць.

Reply

dasha_lis April 13 2011, 09:34:02 UTC
але ж інакш у нашай краіне ўлады проста могуць схаваць аб'ектыўную інфармацыю. і паўсюль будзе толькі бт-шная "карцінка". мы ж бачылі гэта пасля 19 сннежня.

Reply


pgrigas April 12 2011, 19:43:33 UTC
Чтобы просмотреть это видео или группу, подтвердите, что вам 18 или больше лет, выполнив вход или зарегистрировавшись. Если же вы не хотите, чтобы вам предлагали видео сомнительного содержания, вы можете активировать Безопасный поиск YouTube.

Reply

dasha_lis April 13 2011, 09:34:34 UTC
так. зарэгіструйцеся. якія праблемы?

Reply


dzienn April 13 2011, 22:14:09 UTC
Што там зьмястоўнага і талковага?
"Мама, я жывая!..." "Каму бінт? Бінт вазьміце!", "В какую сторону выезжать?" -? Так!
Але НАХРАНА ўсё астатняе?! Як можна было дадумацца буйным плянам наязджаць на адарваныя ногі і скрываўленыя твары!!! Па дальніх-сярэдніх плянах не зразумела што поўны трындзец?!! Нават на ўжо мёртвы твар наехалі!! Гэныя дзеўкі, што да камэры дарваліся, гэткія крыважэрныя??
Тупы трэш і хорар гэта, а не журналістыка.

Reply

дарваўшыяся дзеўкі pauliuk_tut April 16 2011, 11:16:57 UTC
Ведаеце, каб хто сказаў, што сёння а 18-й выбух, будзе шмат скалечаных, будуць забітыя - трэба зрабіць так, каб і карціна была ясная, і па магчымасці каб без трэшу абышлося. Мо тады б і было ўсё так, як вам хочацца. ЦІ часта нашыя журналісты бачаць ТАКОЕ, каб адэкватна ацэньваць сітуацыю і дастасоўваць да яе свае дзеянні? Чаму вы дапускаеце думку, што дзяўчаты ТАК адзнялі ролік у пагоні за сенсацыяй? Мераеце па сабе? Чаму не дапускаеце думкі, што там элементарна цяжка было заставацца журналістам.

Гэтае відэа, пры ўсёй яго эмацыйнасці і жорсткасці, з'явілася ў "інтэрнэт-эфіры" тады, калі па дзяржканалах усё яшчэ ўпарта паказвалі кіны з вясёлымі перадачамі - чакалі загаду, ШТО і ЯК паказваць. Можа дзякуючы менавіта гэтаму роліку інфармацыя афіцыйная была хоць трошкі блізкая да праўды.

Reply

Re: дарваўшыяся дзеўкі dzienn April 16 2011, 11:48:45 UTC
я кажу абсалютна не пра экстрэнасьць выпадку и не пра магчымы станоўчы ўплыў на палітыку дзяржканалаў (бачыць там усё тыя ж перадачкі і рэкляму было яшчэ больш брыдка ( ... )

Reply


Leave a comment

Up