Што павінен рабіць журналіст на вайне (а тэрор - таксама вайна)? Здымаць ці дапамагаць? падчас важней - дапамагчы, але нельга - не здымаць. гэта таксама дапамога. відэа "Нашай Нівы" пайшло хадзіць па інэту (
http://www.youtube.com/watch?v=Iz2h_3GPos8&feature=player_embedded) - і гэта самае змястоўнае ды талковае відэа з усяго, што я бачыла за ўвесь гэты час. рэспект Таццяне Гаўрыльчык і Настассі Шамрэй. і не важна, што з сайту яго прыбралі. гэты ролік ужо жыве самастойным жыццём.
я заўтра маўчу, таму што варта было б быць у менску і здаць кроў (мой рэзус якраз - адмоўны), а я не магу. дрэнна.