пра сутнасьць дзяржавы і ўлады

Sep 25, 2009 13:23



улада й дзяржава маюць процьму азначэньняў, але сутнасьці сваёй ад гэтага не зьмяняюць і менш прыцягальныя для людзей ня робяцца. таму вельмі важна разумець уласна прыроду гэтых зьяваў, каб не патрапіць у іх гэткі зманлівы і гідотны адначасова палон.

кіруючыся тым, што зьявы гэтыя ў сучасным сьвеце практычна не магчымыя паасобку (уладную прыроду асобных супольнасьцяў менш сумернага рангу не разглядаю з-за іх прапарцыйнай аналёгіі з узроўнем дзяржаўным), дазволю сабе атаясаміць гэтыя два паняткі - у гэткую ўладу-дзяржаву.

усялякая ўлада-дзяржава - гэта найміты, абслуга. супольнасьць (народ, нацыя, племя - ды што заўгодна) наймае пэўную групу людзей дзеля выкананьня апошняй шэрагу паслугаў для першай (ахова здароўя, адукацыя, клопат пра старых і нямоглых, абарона мірнага суіснаваньня чальцоў супольнасьці міжсобку, а таксама з прадстаўнікамі іншых супольнасьцяў і г.д.). у якасьці аплаты за паслугі супольнасьць перадае наймітам частку сваіх уласных правоў і свабодаў, а таксама накіроўвае ў выглядзе падаткаў частку сваіх уласных даходаў - на падтрымку існаваньня наймітаў (іншымі словамі, сваёй абслугі), а таксама на рэалізацыю ўласна паслугаў. частка даходу ад калектыўнай працы таксама ідзе ў кішэні непасрэдна калектыву, астатнія сродкі накіроўваюцца ў распараджэньне абслугі на акрэсьленыя вышэй мэты.

і ўсё.

калі абслуга дакладна і якасна выконвае свае абавязкі перд супольнасьцю, якая яе была наняла, то мы можам сьцьвердзіць, што ўлада-дзяржава выконвае свае функцыі, дзеля якіх і была пакліканая ды ўласна створаная.

як толькі ўлада-дзяржава перавышае свае паўнамоцтвы ці замест акрэсьленых замоўцам (супольнасьцю) паслугаў пачынае займацца нейкай іншай дзейнасьцю, а таксама перанакіроўвае сродкі, выдаткаваныя ёй замоўцам, на іншыя мэты і віды дзейнасьці - гэткая абслуга адразу ж страчвае ўсялякую легітымнасьць, а самавольнае перанакіраваньне сродкаў супольнасьці зьяўляецца злачынствам (прынамсі крадзяжом).

ад гэтага моманту гэткая ўлада-дзяржава ператвараецца з групы найманае абслугі ў злачынную групоўку, бандзюкоў. адпаведна сродкі ад калектыўнае працы й падаткі больш не адпавядаюць акрэсьленым раней мэтам, і іх засвойваньне злачыннай уладай-дзяржавай незаконнае. гэтак дзяржаўны падаткавік альбо судовы выканаўца ператвараецца ў банальнага рэкеціра. плаціць гэткім ці не - пастанаўляе кожны чалец супольнасьці самастойна.

да прыкладу, я гэтую сучую дзяржаву не карміў, не кармлю і карміць ня буду.

_
Previous post Next post
Up