(no subject)

Jul 13, 2006 19:36

Аж засядзеўшыся на сёмым я паверху,
Палезу голым па прашпэкце ды й ў плашчы хадзіць,
Што не глядзі ты лысік вокам перабітым,
Бо ноч такая, што трындзец,
а рана-ранкам,
Захочу пахадзіць - размяць нагу і...
ГА?
Ах............. Белка сцуко!
Не бачыш ты прыгожых вартасцяў,
Якія я схаваў за нагавіцы,
І не зірнуць табе, каб мне ў вочы і слязіцца,
На лёс твой вавярочаны і крохкі,
Цягаць у дупло то шышкі, то іголкі
Эх, не магу глядзець на гэтую жывёлу,
Пайду далей,
Далей пайду, і не ў пасольства,
Пайду ў дом на карла Марла,
Насупраць інтэрнату ж, то вядома,
Зайду і падымуся, дзверы адчыню,
Шэсдзесят трэці кабінет - цудоўна.
Партыйны стол і стул,
вакно адчынена заўсёды.
Я разганюся добра, скокну я з вакна:

Красавчегу на галаву. Шлёп! І бля+ж

Пажарнікі, мядсёстры, іншыя працоўныя патрэбных службыў
выедуць на месца,
а там у лужыне крыві,
у перамешку з мозгам,
мой труп няшчасны,
брудным пылам замешаны на бруку і практычна новым,
а там Рыгорыч праяжджае ж часта,
заходзіць можа нават у Рыбу па карася якога,
бо ў Драздах не зловіш - усё ж засралі,
а 3-ці гарадскі шпіталь жа не працуе,
там Ленін на руіны ўказуець леваю рукой здаецца,
і ж не прыпаркаваць машыны, чарговаму буржую,
што ў інкасацыі працуе, падзарабляючы ў камітэце дзяржаўнага кантролю, падла,
Кандрычын зіркне п'янымі вачыма (з'едзе з глузду),
і Хадановіч можа апяе пасля абеду ў перарыве паміж трэцяй і чацвертай парай,
і ўсё навокал ад інфарктаў бабкі будуць вохаць, прычытаць і гарлапаніць ціпа:
ААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААААА! іздох на тратуары труп мазгамі перацёкшы,
Азербальджанцы, ці то армяне з клюбу свайго па мерседэсам пабягуць прыемнаю атарай,
навокал хаос і дыструкцыя свядомасці настане,
а там і светлафор у 12 не працуе,
і пробка метраў 300, вохі-здохі,
Такая там жа справа будзе значыць,
Што чорт жа точна ногу мусіць зломе,
І СТВ вядома зноўку змоўчыць,
Ці зноў пра апазіцыю паклёп наводзіць будзе,
Нібы ж што гэта сам Пазьняк з Нью-Йорку,
Як той Курт Рассел збег, каб значыць,
такую ўчыніць дыверсію падлюга,
Такія справы, што паробіш,
Там жа таксама з вёсак назбіралі,
І ўсё, не зрынуцца жа з месца,
што Карацей трындзец!

Вось бачыш свет, што розум можа здейсніць!
Што мозг шалёны можа ўтварыць!

верш

Previous post Next post
Up