"Той, хто хоча быць першым, - будзе. Той, хто хоча быць сьнегам, - не"

Sep 26, 2011 19:00

Я магу прыгадаць некалькі выпадкаў, калі людзі, здаецца, даўно ўжо думалі пра расстаньне, але вось нечага цягнулі, баяліся. І мне тады (ды ладна, і цяпер) збоку падавалася, што да ўсяго не ў апошнюю чаргу ім шкада страчанага часу. Маўляў, два гады разам. І што цяпер гэтыя гады кату пад хвост? Гэтыя два-тры-чатыры гады можна было аддаць іншаму ( Read more... )

Leave a comment

Comments 7

paplauskaja September 26 2011, 17:18:44 UTC
а, мо, і ня трэба разыходзіцца, калі ня можацца? :)

Reply

d_dadaduc September 26 2011, 17:49:57 UTC
Ну, тут ва ўсіх па-рознаму здараецца.
Але я, цьфу-цьфу-цьфу, не пра разыходзіцца, а пра справу, якую пачала. І цяпер не магу дараваць сабе патрачанага часу, мне трэба бачыць вынік.

Reply

paplauskaja September 26 2011, 17:54:09 UTC
ну дзякаваць Богу.

вельмі класныя макі )

Reply

d_dadaduc September 26 2011, 18:11:36 UTC
Дзякуй. :) Макі мне і самой падабаюцца.

Reply


genevien October 19 2011, 12:48:20 UTC
Мне гэтыя развагі нагадалі пра гісторыю з "20 далярамі": http://asaratov.livejournal.com/1468728.html

Трэба вучыцца казаць "не" у любы момант. Я сам пакуль не ўмею)

Reply

d_dadaduc October 19 2011, 16:24:55 UTC
Мне проста "не", бывае, цяжка даецца, ня тое, што ў любы момант. :)
Але нешта ў гэтым ёсьць. Сапраўды, калі змушаеш сябе да нечага, можаш атрымаць да сьмешнага мізэрны плён.
Але я думаю, што ўсё ж такі можна ў пэўных выпадках сябе неяк якасна стымуляваць, і тады нешта ды атрымаецца.

Reply

genevien October 19 2011, 18:10:27 UTC
Уменьне казаць "не" яшчэ неабходна для таго, каб больш каштоўным было твае "так")

Я ўвогуле не разумею, навошта людзі змушаюць сябе да чагосьці, але калі казаць пра стымуляцыю... важнасьць канечнага выніку павінна пераважваць нейкія пакуты, і калі ты гэта разумееш, то і справа будзе ісьці больш шчыра і бесклапотна.

Reply


Leave a comment

Up