Болей за месяц таму было аб'яўлена ў суполцы
lj_belarusian, што блогі цяпер могуць займець беларускае афармленне. Прайшоў час - і што мы бачым? Толькі нязначная частка беларускамоўных ЖЖыстаў пераключылася ў наладах на родную мову. Дый што казаць пра асобных таварышаў, калі нават гэтая суполка, прысвечаная далёка не чорту лысаму, дагэтуль не аформленая як мае быць? Для каго ў такім разе рабілася афармленне па-беларуску? Адным словам, доколе?
Апдэйт. Мова афармлення суполкі змененая. Лікбез па тэме праходзіць
вось тут.