Leave a comment

Comments 31

tana_sribna August 6 2011, 20:00:01 UTC
Українські жінки ховали дітей в "перев'язь" з хусток.

Reply

skepsys August 8 2011, 09:35:08 UTC
мо карцінкі ёсьць?

Reply


vycinanka August 6 2011, 20:15:20 UTC
У Замасточчы стаю са слінгам каля "кветкавай фабрыкі". Падыйшла жанчына адна, за 50. І радасна так: Во як зараз добра прыдумалі! Расказала, што ёй было 8 год, калі нарадзіўся малойшы. Маці праз пару тыдняў на працу вымушана была ісці. А яна (кажа, што сама прыдумала) прывязвала малога сабе на грудзі ручніком, вузел назад перакручвала, каб не ціснуў, і так несла матцы на поле карміць. Сведчанне на тое, што ручніканашэнне - з'ява натуральная, вынік простай жыццёвай неабходнасці.
Дарэчы, на фотках тут ножкі укручаны хусткай - каб цяплей было бясштанным:), альбо таксама калі што - закінула за плячо і пайшла сабе...

Reply

skepsys August 9 2011, 17:15:47 UTC
Ага, тут ніжэй у каментах з польскага архіву фотак падбэндзілі акурат з хусткамі

Reply


miesia4yk August 6 2011, 20:57:03 UTC
на падворку сваёй хаты нашто той сьлінг? так што першыя фоты не паказальныя. выйшлі пакрасаваліся перад фатографам і разьбегліся. сьлінг ён больш у дарозе патрэбны.
насілі ў ручніках, хустках. пэўнай традыцыі, мне здаецца, не было. хто як прыдумае, то і добра. на Старадарожчыне, распавядалі, насёнкамі (кавалак тканіны зь лямкамі) карысталіся, ў іх цягалі як рэчы, так і дзяцей.
люлькі дарэчы таксама і палатняныя былі, пачапіў на сябе, вось і сучасны сьлінг з колцамі.

Reply

skepsys August 8 2011, 09:44:40 UTC
вось і мне штосьці падказвае, што ўсялякія пераноскі для дзяцей у нас - зьява чыста аказіянальная, без замарочак. а людзям хоцца, каб сыстэма і "традыцыя сьлінганашэнія" "для нашага народа" ;)

Reply


julker August 6 2011, 21:36:16 UTC
у тутэйшых не сустракала ані узгадак, ані выяваў. А вось паўночныя суседзі во такое юзалі

... )

Reply


measles August 7 2011, 06:28:41 UTC
Нажаль, я не спецыяліст ў этнаграфіі, але ў нечым падобным, паводле бабулі, дзяцей насілі. Толькі, канешне, называлася не "слінг" а нешта кшталту "перавязі", можа вязалі крыху па-іншаму.

Reply


Leave a comment

Up