Крыжы прыдарожныя / М. Раманюк

Oct 30, 2010 16:31

Артыкул М. Раманюка "Крыжы прыдарожныя": media.catholic.by/nv/n5/art15.htm

Галерэя да артыкула: media.catholic.by/nv/n5/art15gallery.htm


Read more... )

Раманюк, крыжы

Leave a comment

Comments 9

alesia_ra October 30 2010, 18:58:58 UTC
ну... "тканіна павязана так, каб паўтарала жаночы строй." не зусім праўда. гэты крыж і яго ўбранне, вынік выпадковасці, павязаны тканіны як было заведзена, але сама форма крыжа, блізкая сілуэту чалавека, а колькасць павязаных тканін, прыпадобніла гэты крыж сілуэту жанчыны. пасля таго як яно так сталася, вясковец абыграў вобраз.

Reply

zmicierbielapol October 30 2010, 20:05:16 UTC
Не ўсё так проста;) На Палессі ёсць цэлы феномен жаночых антрапаморфных крыжоў. Ён добра апісаны ў артыкуле В. Лабачэўскай. Вяскоўцы не выпадкова так павязвалі, а свядома надавалі форму жанчыны крыжу, прычым гэта рабілі толькі жанчыны ў дакладна вызначаны час. З такімі крыжамі звязаны вялікі комплекс павер'яў і рытуалаў, якія таксама маюць "жаночы характар". Таксама на Палессі ёсць традыцыя мужчынскіх крыжоў - "Германы", якія рабіліся дзеля выклікання дажджу, але яны непадобныя на "жаночыя".

Reply

alesia_ra October 30 2010, 21:43:14 UTC
цікава-цікава. а дзе гэты артыкул надрукаваны?
што тычыцца менавіта гэтага крыжа, не запомнілася, каб размова ішла аб наўмыснай антрапаморфнасці. відавочна, я не абнаўляла інфарматыўную базу даўным-даўно.

Reply

zmicierbielapol October 30 2010, 21:46:55 UTC
Лобачевская О.А. Женские антропоморфные кресты на Беларуси: современные наблюдения и гипотезы // Палявая фалькларыстыка і этналогія: даследаванне лакальных культур Беларусі. Мн., 2008.

Reply


Leave a comment

Up