Гуканьне вясны - постфактум

Mar 23, 2009 02:42

Ну і як вам учорашняе Гуканьне вясны ў Строчыцах?
Арганізатары очынна просяць вашых водгукаў, уражаньняў ды крытычных заўвагаў. Ну і фотак-відосаў, калі ёсьць ;) Дзякуй.

БДМНАП, Гуканьне вясны, Строчыцы

Leave a comment

Comments 34

Piershynakh bekarr March 23 2009, 05:19:06 UTC
Piershynakh.

Супер!!!
Надвор'е сапсавалася ад несваечасовых "баяроў" і маўклівых дудароў.

Але потым рэванш неблагі быў.

Танцы ў стылі "тапчыгрась" (Лявоніха-тапчыгрась, матлет-тапчыгрась і г.д.) - прыемненька так, але брудна.

Дзярзай, дудар! 8)))

З павагай,
Бекар.

Reply

Re: Piershynakh nataluga March 23 2009, 07:26:42 UTC
Адзін дудар галодны быў, а другі павольны. Вось і атрымалася завіруха :)

Reply

Re: Piershynakh skepsys March 23 2009, 09:14:06 UTC
а той-сёй увогуле без дуды прыйшоў ;)

Reply


imzza March 23 2009, 07:31:36 UTC
Выдатнае свята, жывое і вясёлае! І надвор'е самае што ні на ёсць вясновае.
Тут ёсць фоткі:
http://palasatka.livejournal.com/319152.html

Reply


(The comment has been removed)

skepsys March 23 2009, 20:25:42 UTC
Пруфлінкі ё? ;)

Насамрэч гукалі ж па-рознаму паўсюль. Ад пачатку сакавіка і - рэгіянальна - ці не да Міколы Веснавога, калі не памыляюся. Пакул вясна-ткі ня прыйдзе, напэўна ;) А ў наш час ёсьць яшчэ такая такая штука, як гадавы плян правядзеньня сьвятаў у музэі. Там ўсе хады распісаныя загадзя. Таму вось так.

Reply

(The comment has been removed)

skepsys March 24 2009, 00:14:57 UTC
У сэнсе "не пісалі пра ранейшыя"? Калі зусім пра ранейшыя, то тады, пардон, суполкі гэтай не было ;) А калі пра леташняе гуканьне, то былі тут ужо і абвесткі і фоткі. Гляньце тэг Гуканьне вясны.

Reply


pilsudczyk March 23 2009, 08:45:16 UTC
Уражанні і станоўчыя і адмоўныя. Само свята Гуканне Вясны - без каментароў. А вось правядзенне яго ў выглядзе фэсту - на мой погляд ня мае нічога супольнага з святкаваннем. Але самым паскудным была процьма аматараў з мыльніцамі і "прафесіяналаў"-папарацы з фотакамерамі і відэа. Людзі, якія нахабна лезлі ў твар аб'ектывамі, заміналі карагоду, крычалі на людзей праз той жа карагод, што яны ім псуюць "карцінку" - прабачце, але гэта ўжо звыш бяскультурнасць і абраза ўдзельнікаў. Атрымлівалася так, што святочны карагод вадзілі не вакол вогнішча, а т.зв. фотакарэспандэнтаў.
Мая прапанова да арганізатараў - забараніць ужываць любыя фота і відэа апаратуры падчас правядзення святаў. Калі так хочацца фотак, то няхай будзе два сваіх фотакоры, якія здымаюць на воддалі (два цалкам дастаткова).

Трэба Вясну гукаць, а не папарацы...

Reply

j_l_ March 23 2009, 09:40:54 UTC
выганяць не выганеш, а вось каардынатараў пару якія бы кіравалі прэссай і нахабнымі удзельнікамі, ці проста удзельнікамі, варта былоб дадаць.

Reply

nataluga March 23 2009, 09:56:48 UTC
Гэта называецца сэк’юрыці :)
Во дзе трэба было партызанаў з ахтаматамі паюзаць! :)

Reply

palunisa March 23 2009, 15:17:25 UTC
згодна таксама.

Reply


Рэпартаж Паўла Касцюкевіча з Строчыцаў. ex_krywal March 23 2009, 13:02:31 UTC

Leave a comment

Up