Ну і як вам учорашняе Гуканьне вясны ў Строчыцах? Арганізатары очынна просяць вашых водгукаў, уражаньняў ды крытычных заўвагаў. Ну і фотак-відосаў, калі ёсьць ;) Дзякуй.
Уражанні і станоўчыя і адмоўныя. Само свята Гуканне Вясны - без каментароў. А вось правядзенне яго ў выглядзе фэсту - на мой погляд ня мае нічога супольнага з святкаваннем. Але самым паскудным была процьма аматараў з мыльніцамі і "прафесіяналаў"-папарацы з фотакамерамі і відэа. Людзі, якія нахабна лезлі ў твар аб'ектывамі, заміналі карагоду, крычалі на людзей праз той жа карагод, што яны ім псуюць "карцінку" - прабачце, але гэта ўжо звыш бяскультурнасць і абраза ўдзельнікаў. Атрымлівалася так, што святочны карагод вадзілі не вакол вогнішча, а т.зв. фотакарэспандэнтаў. Мая прапанова да арганізатараў - забараніць ужываць любыя фота і відэа апаратуры падчас правядзення святаў. Калі так хочацца фотак, то няхай будзе два сваіх фотакоры, якія здымаюць на воддалі (два цалкам дастаткова).
а навогул, раней таксама ладзілі агульнае гуканне, уся моладзь збіралася за вёскаю, хлопцы арэлі ладзілі, агонь таксама раскладалі, і на дошцы скакалі, і карагоды вадзілі разам. заклічкі дзеўкі спявалі, а гулялі разам.
Менавіта, што -раней-. Як бачце зараз з дакладнасцю і на адварот. Большасць прыйшла проста "тусануцца". На будучае, калі ўсё ж фармат Гукання застанецца такі, то пытанне сек'юрыці застаецца актуальным і адкрытым. Але на мой погляд, падобныя і асноўныя святы ў сучасных умовах павінны святкавацца асобна і разам з тымі, каму гэта сапраўды патрэбна.
у фармаце"з кім трэба" мы святкуем купалле, і то пасля наракаюць:) а па- другое музей таксама дыктаваў свае ўмовы (чаго вартыя адныя партызаны...) калі вы згодныя забяспечваць сек'юрыці, дык мы будзем толькі радыя, бо мне таксама дасталося ад нейкага пажылога папараццы. безцэрымонна абарваўшы мяне на паў-песні, яшчэ і аблаяў , калі я не зважала на яго...гэтае свята мелася адбыцца там, але наступны год, мяркую, яно зноў будзе на гарадзішчы, і туды трапяць тыя, каго запросяць...
Калі выбрана агульнадаступнае месца, дык людзі з фотаапаратамі будуць непазбежна, многія ж такое бачаць першы раз. Дастаткова было цёткам на ўваходзе раздаваць памятку з правіламі паводзінаў, - некалькі сказаў, не толькі пра фотаапараты, надрукаваць нічога не каштуе. І "сек'юрыці" дастаткова было б аднаго заўважнага. Але гэта датычыць звычайных наведвальнікаў. А вось некаторым "прафесіяналам" трэба было б даць пад сраку, толькі што свята. Спецыяльна зафіксаваў пару такіх, каторыя лезлі ва ўсе дзіркі, зараз кадры выкладу, можа хто іх ведае.
Мая прапанова да арганізатараў - забараніць ужываць любыя фота і відэа апаратуры падчас правядзення святаў. Калі так хочацца фотак, то няхай будзе два сваіх фотакоры, якія здымаюць на воддалі (два цалкам дастаткова).
Трэба Вясну гукаць, а не папарацы...
Reply
Reply
Во дзе трэба было партызанаў з ахтаматамі паюзаць! :)
Reply
Reply
Reply
Reply
На будучае, калі ўсё ж фармат Гукання застанецца такі, то пытанне сек'юрыці застаецца актуальным і адкрытым. Але на мой погляд, падобныя і асноўныя святы ў сучасных умовах павінны святкавацца асобна і разам з тымі, каму гэта сапраўды патрэбна.
Reply
калі вы згодныя забяспечваць сек'юрыці, дык мы будзем толькі радыя, бо мне таксама дасталося ад нейкага пажылога папараццы. безцэрымонна абарваўшы мяне на паў-песні, яшчэ і аблаяў , калі я не зважала на яго...гэтае свята мелася адбыцца там, але наступны год, мяркую, яно зноў будзе на гарадзішчы, і туды трапяць тыя, каго запросяць...
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Але гэта датычыць звычайных наведвальнікаў. А вось некаторым "прафесіяналам" трэба было б даць пад сраку, толькі што свята.
Спецыяльна зафіксаваў пару такіх, каторыя лезлі ва ўсе дзіркі, зараз кадры выкладу, можа хто іх ведае.
Reply
Reply
Reply
Leave a comment