"Каля сэрца завіло"

Apr 07, 2012 18:31

У адным з тэкстаў знайшоў "засмактала пад лыжачкай". Пашукаў у даступных мне фразеалагічных і перакладных слоўніках, але не знайшоў такога фразеалагізма. Узяў на сябе адказнасць выкрасліць яго і паставіць замест яго "каля сэрца завіло". Але праблема ў тым, што і "каля сэрца завіло" я ў даступных крыніцах не знайшоў.

Просьба глянуць, ці фіксуюцца як першы, так і другі фразеалагізмы ў даступных вам слоўніках.
Previous post Next post
Up