Leave a comment

galinaeditor January 16 2012, 17:46:12 UTC
Ну і навошта гэтая спасылка на гэтую глупістыку? Дзіўна назіраць, як некаторыя сур'ёзныя людзі бяруцца аналізаваць нейкія быццам вынікі перапісаў. Яны з Марса прыляцелі, гэтыя людзі? Ці ім зусім няма чым займацца? Або яны ня ведаюць, як атрымліваліся вынікі апошняга перапісу? Ці выконваюць нечую замову ( ... )

Reply

siemargl January 17 2012, 15:17:35 UTC
Э не, шаноўная, я прызнаю фактам факт, а не перакручваю. Больш таго, вашыя словы не маюць грунту. Грунтам могуць быць толькі вынікі даследвання, а не "прыклады с асабістага жыцця" (бо прыклады -- нерэлевантныя).

Reply

galinaeditor January 17 2012, 15:56:44 UTC
Ага, зямля стала круглаю толькі ў выніку дасьледаваньняў, а датуль была плоскаю. І зямнога прыцягненьня да Ньютана не было.

Reply

tumash January 17 2012, 17:06:04 UTC
Я засвоіў першай расейскую, сям'я ў мяне расейскамоўная. Але ў нашай сям'і ніколі не паўставала пытання якая мова родная - вядома беларуская.
Таму я лічу, што фармулёўка "мова, засвоеная першай у дзяцінстве з'яўляецца некарэктнай".

Reply

kliok January 17 2012, 12:17:06 UTC
Вы прывялі адно з азначэньняў «роднае мовы». Іх насамрэч шмат. Як прыклад - тое, што ўжывалася ў перапісе: «Мова, якую вы першаю засвоілі ў дзяцінстве».

Як на мой густ, дык ані гэтае, ані вашае не адлюстроўваюць сутнасьці зьявы. Сутнасьць зьявы можна паспрабаваць зразумець, калі пачытаць падручнікі па філязофіі, разьдзелы пра мэнтальнасьць і сувязь мэнтальнасьці з моваю. Беларуская мэнтальнасьць, беларускі склад розум, ґенэтычна абумоўлены маўленчы апарат, беларуская мова - розныя бакі адной зьявы.

Што да недакладнасьці вызначэньняў, дык тут усё больш-менш відавочна: вельмі часта родная (мэнтальна і ґенэтычна абумоўленая) мова супадае зь першаю засвоенаю і (або) з моваю, на якое размаўляюць у сям’і. Вось і блытаюць (сьвядома, ці не - іншая справа).

Reply


Leave a comment

Up