Leave a comment

Comments 26

galinaeditor January 16 2012, 17:46:12 UTC
Ну і навошта гэтая спасылка на гэтую глупістыку? Дзіўна назіраць, як некаторыя сур'ёзныя людзі бяруцца аналізаваць нейкія быццам вынікі перапісаў. Яны з Марса прыляцелі, гэтыя людзі? Ці ім зусім няма чым займацца? Або яны ня ведаюць, як атрымліваліся вынікі апошняга перапісу? Ці выконваюць нечую замову ( ... )

Reply

pigbig January 16 2012, 18:07:10 UTC
У гэтай суполцы шмат людзей займаюцца вывучэннем карыстання беларускай мовы: як яно змяняецца і г.д. Ім трэба ведаць, што пішуць на гэты конт іншыя даследчыкі, якія існуюць погляды і меркаваньні.

Артыкул Н. Мечкоўскай выйшаў у часопісе, які, з аднаго боку, галоўны "інтэлектальны" часопіс расейскамоўнай постсавецкай прасторы, яго "чытаюць ўсе". З іншага боку, беларусія мовазнаўцы могуць яго прапусціць, таму што ён выйшаў у неспецыяльным выданьні.

Гэтая спасылка посціцца на карысць тых, каму ад яе можа быць плён ("пазітыўны" альбо "негатыўны").

Тыя, каму не падабаюцца некаторыя спасылкі, могуць іх не чытаць. Альбо - нават лепей - схаваць галаву ў песок.

Reply

galinaeditor January 16 2012, 18:39:45 UTC
Дык гэта такія дасьледчыкі хаваюць галаву ў пясок - яны дасьледуюць нейкую паралельную рэчаіснасьць, якая мае мала агульнага з сапраўдным станам рэчаў. Або робяць выгляд, быццам нешта дасьледуюць, а насамрэч займаюцца імітацыяй дасьледніцкай працы. Які плён ад імітацыі?

Reply

pigbig January 16 2012, 18:45:40 UTC
Тады тыя, хто лічаць, што тэкст дасьледуе нейкую паралельную рэчаіснасьць, пішуць свой тэкст, ў якім крытыкуюць папярэдні. Такім чынам адбываецца калектыўны рух да ісьціны :)

Reply


abrykos January 16 2012, 20:32:36 UTC
Мімпец. За апошнія 20 гадоў у разы павялічалася колькасьць людзей, якія актыўна ўжываюць літаратурную беларускую мову. Так, вясковае насельніцтва вымірае, зьяжджае, і адпаведна носьбіты народнай беларускай мовы. Але мова будзе жыць у 21 ст толькі дзякуючы інтэлектуальным элітам, а сьледам пэўнай частцы гарадзкога насельніцтва.

Reply


tulyaha January 17 2012, 16:45:17 UTC
У артыкуле паважаная Мячкоўская дапусціла, прынамсі, адну падставовую абдрукоўку - і зрабіла хібныя высновы ( ... )

Reply

galinaeditor January 17 2012, 20:07:27 UTC
Дзякуй за аб'ектыўны разбор.

Reply

tulyaha January 17 2012, 21:41:36 UTC
Няма за што. На жаль, гуманітарыі почасту нядбайна да лічбаў ставяцца. А потым атрымліваем грунтоўныя тэорыі пра "ўяўныя супольнасці", якія пакутуюць на "постэтнічны дыскурс".

Reply


tulyaha January 17 2012, 17:16:30 UTC
Вось табліца ў лепшым выглядзе.
Табліца. Адсотак рускіх у Беларусі і працэнт беларускамоўных беларусаў (паводле перапісаў 1959-2009)

... )

Reply


misternet January 23 2012, 20:48:33 UTC
Камусці праўда-матка вочы рэжа. Не для их, а для тых, хто хоча убачыць ісціну, а не суцяшаці ся соплямі і абвінавачваннямі суседзяў артикул
ПОЧЕМУ УМЕР БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК?. Мо і для першых: паганьбіце і яго, калі здолееце адшукаць якуюсць няпраўду

Reply

pigbig January 23 2012, 21:11:58 UTC

Leave a comment

Up