Слоўнікі рыфмаў і адваротныя слоўнікі беларускае мовы

Aug 09, 2008 18:15

Дзе-небудзь ёсьць у электронным выглядзе штосьці падобнае на сабж? Падзяліцеся, га.

Напрыклад, “Адваротны слоўнік беларускай мовы” Вардамацкага і Несцяровіча (Мн, 1994) ці “Слоўнік рыфмаў беларускай мовы” Сокалава-Воюша, альбо Алега Мінкіна. Можа яшчэ што?

Ці хто ўвогуле заганяўся калі сабжам? Вядзецца пра праграмуліну кшталту Rhymes ці інтэрнэт-рэсурс падобны, напрыклад, да http://www.vsemusic.ru/literature/dictionary/rifma.php.

Дзякуй.

ЗЫ Адваротны слоўнік у «Клясычным правапісе» не прапаноўваць, ёсьць такі ;)
ЗЫЫ У прынцыпе, калі ёсьць база словаў у адкрытым фармаце, перавярнуць яе справа тэхнікі. Можна, дарэчы, на slounik.org прапанаваць такую мульку.
Previous post Next post
Up