Слоўнікі рыфмаў і адваротныя слоўнікі беларускае мовы

Aug 09, 2008 18:15

Дзе-небудзь ёсьць у электронным выглядзе штосьці падобнае на сабж? Падзяліцеся, га.

Напрыклад, “Адваротны слоўнік беларускай мовы” Вардамацкага і Несцяровіча (Мн, 1994) ці “Слоўнік рыфмаў беларускай мовы” Сокалава-Воюша, альбо Алега Мінкіна. Можа яшчэ што?

Ці хто ўвогуле заганяўся калі сабжам? Вядзецца пра праграмуліну кшталту Rhymes ці інтэрнэт- ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

adamovitch August 9 2008, 18:28:55 UTC
а вось у мяне гэтага слоўніка ў клясычным правапісе няма.
не падкажаце, дзе спампаваць?

Reply

skepsys August 9 2008, 18:49:23 UTC
япра гэта: http://knihi.net/index.php?productID=311
там у канцы маленькі адваротны сьпіс словаў.

Reply

skepsys August 9 2008, 18:57:45 UTC
хммм... прынамсі ў друкаванае вэрсіі ён ёсьць адным з дадаткаў. а вось у афіцыйнае PDFке яго чамусьці няма, як і слоўніка-паказьніка.

Reply


frycek August 13 2008, 08:17:39 UTC
Клясічны правапіс можна набыць на выставе кніг на Я. Купалы. Каштуе 6.500

Reply


слоўнік Наша Ніва anonymous August 17 2008, 18:54:04 UTC
я ў такіх выпадках карыстаюся
http://slounik.org/nn/
проста набіраю, каб паказаў усе словы на пэўны канчатак, напрыклад можна набраць
*жча *шча
на гэты прыклад яно мне выдала 6 старонак адказаў. Можна набіраць больш за два нейкіх канчатка, толькі тады сьпіс словаў можа быць надта вялікі.

Трэба толькі праглядаць - бо не заўсёды націск той, што трэба, нажаль, таксама і не ўсе формы слова выдае. але і гэта неблага!

Reply


sergelit August 2 2022, 15:57:07 UTC
Ужо ёсць: https://starnik.by :)

Reply


Leave a comment

Up