Новая дыскусія на даўнюю тэму: "зараз" і "цяпер"

May 22, 2013 11:30

Свяжэйшыя аргументы за і супраць правядзення дыферэнцыяцыі ў літаратурным стандарце "зараз" і "цяпер" тут, даўнейшыя - там.

Шмат хто шчыра верыць, што раздзяленне сэнсаў "зараз" і "цяпер" - гэта безпадстаўнае параджэнне чыста кабінентай лексікаграфіі. Захацелася праверыць гэта пры дапамозе тэкстаў, вольных ад савецкай рэдактуры. Уражанне "сырых" заўсёды рабілі тэксты Максіма Гарэцкага; вось вынікі па двух найдаўжэйшых празаічных ("Дзве душы" і "Запіскі з імперыялістычнай вайны"):

У "Дзвюх душах" "зараз" сустрэлася 22 разы, у значэнні "цяпер, у гэту хвіліну" - ніводнага разу.
http://knihi.com/Maksim_Harecki/Dzvie_dusy.html

У "Запісках..." "зараз" сустрэлася 35 разоў, у значэнні "цяпер, у гэту хвіліну" - ніводнага разу.
http://knihi.com/Maksim_Harecki/Na_impieryjalistycnaj_vajnie.html
Previous post Next post
Up