May 22, 2013 12:20
Слова "халадзільнік" ёсць у слоўніку Байкова/Некрашэвіча, у БНТ (тэхнічны, хімічны, сельска-гаспадарчы раздзелы), у анг.-бел. слоўніку Пашкевіч. То-бок, няма падстаў лічыць гэтае слова спадчынай русіфікацыі і імкнуцца пазбыцца ад яго. Нерусіфікаваныя папярэднікі-пачынальнікі не адштурхоўвалі гэта як русізм, прадстаўнікі эміграцыі не адштурхоўвалі. Само слова мае пабудавана па празрыстай і натуральнай мадэлі на аснове беларускіх марфем. Халадзіць - халадзільнік. Як лічыць - лічыльнік.
ТСБЛМ:
ХАЛАДЗІЦЬ
1. Рабіць халодным, ахалоджваць, астуджваць. Раса халодзіць ногі.