a Belarusian national

Apr 23, 2013 10:13

Ёсць патрэба стварэння слова для паняцця «грамадзянін Беларусі».

На жаль, не ўсе грамадзяне Беларусі - беларусы. І сяды-тады даводзіцца чуць (часцей па-маскоўску, праўда) нешта накшталт: «На рынг выходзіць беларус Шайтан-аглы Чурбан Байрамаў». Вядома, ніякі ён не беларус, яму Лукашэнка проста пашпарт даў. А можа, і не даў яшчэ - не ведаю, якія там у спорце парадкі, ці можна выступаць за краіну без яе грамадзянства, ці не.

«Грамадзянін Беларусі» - гэта задоўга. Але можна прыдумаць альтэрнатыўны скарочаны варыянт і пусціць ва ўжытак. Можа і прыжыцца, і нават у афіцыйныя слоўнікі папасці. Ёсць жа там ужо «распавядаць», «рок-гурт» і іншае падобнае.

Я прапаную «беларусец», ад «Беларусь». Як Каўказ - каўказец, Судан - суданец.
Previous post Next post
Up