Франц Кушаль. Людзі БКА

Nov 17, 2008 09:27



Францішак Кушаль

16.2.1895, в. Пяршаі, цяпер Валожынскі раён-25.5.1968, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк,ЗША

Павароты яго жыцьцёвага шляху дагэтуль змушаюць гісторыкаў распачынаць зацятыя спрэчкі. Паколькі "спрачаецца той, хто ня ведае " (Лао-цзы), засяродзімся на несумнеўных фактах. Франук усьвядоміў сябе беларусам вельмі рана. Ужо ў школе ён пашыраў сярод cяброў "Нашу Ніву ", а потым стварыў у Івянцы нацыянальную моладзевую суполку. У лістападзе 1917-га, маючы два баявыя раненьні і званьне штабс-капітана, Кушаль пакінуў расейскую армію і вярнуўся ў родныя мясьціны. Дачуўшыся,што ў Менску адчынілася беларуская кнігарня,ён пешкі вырушыў у няблізкую дарогу. Першым,каго сустрэў у кнігарні, быў паэт Алесь Гарун, які наладаваў падарожніку цэлы мех літаратуры. Трэба меркаваць,што падабраная яна была як сьлед,бо неўзабаве нядаўні баявы афіцэр завёў знаёмства з Антонам Луцкевічам, Янкам Станкевічам,Браніславам Тарашкевічам,Аркадзем Смолічам ды iншымi дзеячамi беларускага руху. Францішак Кушаль усё жыцьцё імкнуўся стварыць нацыянальнае войска як галоўную гарантыю незалежнасьці краіны. Гэтая мара прывяла яго ў 1919-м у Беларускую вайсковую камісію. Яму здавалася, што запаведная задума мае шанцы ўрэчаісьніцца ўва ўмовах нацысцкай акупацыі. У сакавіку 1944-га ён узначальвае Беларускую Краёвую Абарону. (Загад аб яе стварэньні быў, дарэчы, падпісаны 23 лютага, у той дзень, калі вялікая частка нашых суграмадзянаў з савецкага часу сьвяткуе іншае сьвята.) Праз год дывізія CC "Беларусь " на чале з палкоўнікам Кушалем прарывае нямецкі фронт і пераходзіць да амэрыканцаў. На эміграцыі ён робіцца адным з заснавальнікаў газэты "Бацькаўшчына", што выдавалася ў Нямеччыне, а апынуўшыся за акіянам, кіруе Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем.

Літаратура:
1.Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.)-Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода,2007



Францішак Кушаль і Зьміцер Касмовіч-стваральнік беларускай службы парадку на беларускай смаленшчыне і беларускай браншчыне, на пахаванні Вацлава Іваноўскага.

Кушаль у шынэлі з наплечнікамі.



Францішак Кушаль і Юры Сабалеўскі. Кушаль на гэтым фотаздымку без пятліц у мундзіры, падобным на аліўкава-карычневы мундзір SA, з белай выпушкай на каўнеры. На левай кішэні мы бачым стужку да ўзнагароды для ўсходніх народаў у срэбры 2-й ступені з мячамі.



Узнагарода для ўсходніх народаў у срэбры 2-й ступені з мячамі. Мядаль Кушаля.



Францішак Кушаль і Юры Сабалеўскі на могілках.





Францішак Кушаль і Мікола Шкялёнак. У Кушаля відны германскія наплечнікі капітана з дзвума зорачкамі.



Пад час Другога Усебеларускага Кангрэса. У Кушаля на куртцы зьявіліся пятліцы з трыма зорачкамі.





Мундзір SA. Прыкладна такі мундзір, толькі з выпушкай на каўнеры, насіў Франц Кушаль.

Previous post Next post
Up