Анатоль Плескачэўскі. Людзі БКА

Nov 27, 2008 14:21



Плескачэўскі Анатоль

Нарадзіўся 28-га лютага 1911 года ў Глыбокім, памёр у 1980. Працаўнік Беларускай народнай самапомачы, афіцэр Беларускай краёвай абароны (1944), ад’ютант Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага. З лета 1944 г. на эміграцыі, жыў у ЗША.



Анатоль Плескачэўскі ў мундзіры і кепі, падобныя на строй ОТ, з германскімі наплечнікамі старшога лейтэнанта (адна зорка).





Кепі і мундзір ОТ. Прыкладна такі мундзір і кепі карычневага колеру насіў Плескачэўскі і іншыя афіцэры БКА.



Наплечнікі малодшых афіцэраў Вермахту, якія насіў Плескачэўскі

Выпіска з Паслужнога Сьпіску Старшага Лейтэнанта Беларускай Краёвай Абароны Анатолія Плескачэўскага, народж. 28-га лютага 1911 г. у Глыбокім.

1. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 12.1.44 г. Анатолі Плескачэўскі вызначаны асабістым ад'ютантам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады.

2. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 15.III.44 г. Плескачэўскаму Анатолію прызначана ранга лейтэнанта Беларускай Краёвай Абароны з старшынствам, з адначасным назначэньнем шэфам інтэндантуры Галоўнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны.

3. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 1.VII.44 г. лейтэнант Анатолі Плескачэўскі вызначаны другім ад'ютантам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтралнай Рады, з адначасным паўненьнем абавязкаў галоўнага касіра Беларускай Краёвай Абароны.

4. Дэкрэтам Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады з дня 4.VII.44 г. лейтэнанту Анатолію Плескачэўскаму за выдатнае выкананьне баявога заданьня надана ранга старшага лейтэнанта Беларускай Краёвай Аабароны з старшынствам.

5. Загадам Камандуючага Беларускіх Войск, Гэнэрал-маёра К. Езавітава, з дня 13.1.45 г., старшы лейтэнант Анатолі Плескачэўскі адкамандыраваны афіцэрам сувязі Гэнэральнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны пры 1-й Беларускай Дывізыі.

6. Загадам Камандуючага Беларускіх Войск, Гэнэрал-Маёра К. Езавітава, з дня 10.IV.45 г., старшы лейтэнант Анатолі Плескачэўскі прызначаны афіцэрам сувязі Гэнэральнага Штабу Беларускай Краёвай Абароны з Кватэрай Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады.

Р. Астроўскі , Прэзыдэнт

Літаратура

1) За Дзяржаўную Незалежнасць Беларусі. Выданьне БЦР. Лёндан. 1960. Англія
Previous post Next post
Up