Пра аўсянку

Feb 25, 2015 01:04

Я ўжо паспела тут напісаць пра сваё стаўленне да аўсянкі. Калі коратка - то першыя дзесяць гадоў яна мне ішла тугавата, затое зараз - любімы сняданак ( Read more... )

кухня, blogspot

Leave a comment

Comments 13

liohkaja February 25 2015, 06:28:33 UTC
Я люблю аўсянку, але ў мяне няма адназначнага адказу на пытанне, які ў мяне любімы сняданак. Усе стравы ў мяне гатуюцца-ядуцца перыядамі: тыдні 2 я люблю адно, наступныя 2-3 нешта іншае, потым ізноў іншае. І так заўсёды. Дзіўна, канешне, але так у мяне ў жыцці складваецца.

Reply

bielameta February 25 2015, 08:30:11 UTC
Цікавы ў цябе падыход :)

У мяне падобныя перыяды бываюць у справе з салатамі - то пару тыдняў лідзіруе вінегрэт, потым салат з тунцом, потым яшчэ-які. То бок бываюць і іншыя, але некалькі разоў на тыдзень робіцца нейкі адзін "фаварыт сезона".

Reply

liohkaja February 25 2015, 10:19:09 UTC
Гэта не падыход, а нейкі заскок)) Магу кожны дзень гатаваць нейкую страву.
Ратуе тое, што муж спакойна ўспрымае мае слабасці.

Reply

bielameta February 25 2015, 15:00:02 UTC
Галоўнае, каб вашай сям'і так было зручна і добра)

Мне нагадала палітыку абедзенных меню ў адным кафэ, дзе я калісці час ад часу абедала - меню ў іх мянялася раз на месяц)

Reply


ofeliya666 February 25 2015, 07:23:16 UTC
Лічба дзесяць не можа не пужаць) А е рэцэпт, каб яна была Ммм не салодкай? Мае знаёмыя вегетарыянцы елі, паліваючы соевым соўсам...

У мяне няма любімага сняданку, бо на яго нельга есці тое, што я люблю)

Reply

bielameta February 25 2015, 08:35:38 UTC
Няхай лічба не пужае, я нікому не прапаноўваю так з сябе здзеквацца) Я ж ў тыя гады была не самастойнай адзінкай, і аўсянку гатаваў тата. І яна была такая прэсная, і ў яе нічога не дадавалася, што ў нас з сястрой перыядычна былі пратэсты, а калі раптам даводзілася снедаць адным, без бацькоў, то тады мы тую аўсянку па-просту не елі.

Калі табе 2 лыжкі сіропа/мёда - гэта зададта салодка, то можна яго не дадаваць. А паліваць, напрыклад, малаком (ці раслінным замяняльнікам - там, рысавым ці міндальным малаком, ці тым жа соевым).

Ты мяне здзівіла соевым соўсам! Гэта напэўна варыянт, калі не дадаецца нічога салодкага, тых жа фруктаў/ягад.

А што ты такога любіш есці, што нельга было б з'есці на сняданак? Заінтрыгавала :)

Reply

ofeliya666 February 25 2015, 09:29:44 UTC
Ну вось у мяне на працы яны ўсе елі аўсянку з соевым соўсам. На галодны страўнік мне нават смачным падалося) Я проста не надта люблю салодкае.

Хм тут наадварот хутчэй, усё, што я магу прыдумаць на раніцу -- я не магу ўжо бачыць. Кашы, амлет, смажаныя і вараныя яйкі.Тосты нават набрыдаюць з часам. Ёгурта мала, хаця я бачыла дзяўчат, каторыя з'елі адзін і потым гулялі цэлы дзень, але я так не магу. Салат таксама не лезе. Садавіной я не наядаюся, хутка губляю сілы. Але плотныя стравы з мясам, рыба, супы і г.д. раніцай таксама не лезуць. Я ўжо не ведаю, што прыдумаць такога, каб раніцай есці без думак "ну вось зноў гэта".

Reply

bielameta February 25 2015, 14:56:32 UTC
Ну ўсё, я траціла пакой. Трэба будзе абавязкова паспрабаваць і такую варыяцыю) Гугл падказаў варыянты з запечанай загадзя агароднінай.

Хм, можа паспрабаваць якую выпечку (якія простыя кексы ці мафіны), бліны/аладкі (мільён варыяцый - і з мукі, і з аўсянкі, і з агародніны), сухафрукты (фінікі, інжыр, курага). З фруктаў і гародніны можна рабіць усялякія смузі (сама нядаўна для сябе адкрыла, калі цікава, магу даслаць карцінку-рэцэпт адначасова мільёна розных варыянтаў), ці там малочныя кактэйлі - напрыклад, бананавы (адна порцыя такога кактэйля - і да абеду можна пра ежу не думаць). Ну можа хоць што са спісу зацікавіць)

Reply


volka_z_bolkava February 25 2015, 13:03:27 UTC
У мяне пастаянны сняданак - аўсянка. І любімы, так :)
Вельмі рэдка бываюць дні-выключэнні. Але звычайна тады таксама якая-небудзь каша. Ну а каб не так прэсна было, дадаю разынкі-фінікі ці яшчэ што такое ж.

Reply

bielameta February 25 2015, 14:45:15 UTC
Сястра! :)

У мяне любімае выключэне - гэта каша з цэльнага аўса. Толькі што яна даўжэй варыцца, а так - ну проста омномном :)

А аўсянка табе адразу палюбілася, ці такі быў "пераходны перыяд"?

Reply

volka_z_bolkava February 25 2015, 19:41:14 UTC
Скандалыінтрыгірасследванні: я тваё омномном ніколі не варыла!..
*саромеецца і чырванее
Трэба тэрмінова выпраўляцца :)

Аўсянку я пачала есці ўжо ў суперсвядомым узросце, пасля замужжа) пераходны перыяд быў, пакуль прывыкала да смаку, але там не тое каб не падабалася - проста нязвыкла было. А потым неяк стала маё-маё..)

Reply


Leave a comment

Up