Leave a comment

Comments 7

supron_licvin April 20 2012, 20:54:38 UTC
вельмі цікава

Reply

suziralnik April 20 2012, 21:34:28 UTC
Для мяне цікавай была яшчэ тая дэталь, што чырвоны крыж на гэрбе -- гэта відавочна ягоны сымбаль як мітрапаліта Кіеўскага: гэта -- добра вядомы Уладзімірскі крыж (крыж Сьв. Уладзіміра). Быў, такога выгляду, царскі ордэн. Раней я неяк думаў, што гэткі чырвоны Уладзімірскі крыж -- штосьці вынайдзенае ў царскай Расеі. Расейкая Вікіпэдыя піша, "Императорский орден Святого Равноапостольного князя Владимира ... Орден в 4 степенях был учреждён Екатериной II 22 сентября (3 октября) 1782 года" - Аднак аказваецца, ён існаваў у такім выглядзе (форма, колер) яшчэ ў РП ў 17 ст., сымбалізуючы, трэба разумець, Кіеўскую ўніяцкую (а раней - сымбалізаваў праваслаўную?) метраполію (герб Кіева ў РП быў іншы, як і ўласны гэрб Жахоўскага, "Бродзіц" -- быў іншы).

Reply


biblijatekar April 21 2012, 18:24:27 UTC
Ну, аж не спадзяваўся, што ў нас хтосьці так глыбока капае! :) Праўда, наконт S. Basilii Magni - хутчэй, Opera S. Basilii М., або Regulae OSBM, або да т.п. кніга з тых, што досыць часта можна сустрэць у інвентарах бібліятэк базылянскіх кляштараў. Ну, і яшчэ ёсьць пару дробных заўвагаў, калі цікава - пагамонім. Як тут звязацца наўпрост?

Reply

suziralnik April 21 2012, 19:32:58 UTC
Ды якое глыбока, так, побач карціны праходзіў, зацікавіўся шафай, думаю -- што-ж напісана?.. :)

"Opera" Базыля выдаваліся ўсе шматтомныя, тымчасам мая тэорыя аднак грунтуецца на індыкацыі тут ягонай прыналежнасьці да базыліянства (якое сымбалізуецца сваім статутам, а не зборам твораў Б.М.), што-й мае на ўвазе "Analecta Ordinis S. Basilii Magni". Магу памыляцца, але, наколькі разумею, Рым зацьвердзіў Правілы Сьв. Бязыля менавіта ў такім, скарочаным выглядзе, пад такой назвай, што вядома па-польску як "Summariusz regul...". І гэта, менавіта, зьмяшчалася ў адзіным фаліянце, або нават фаліянціку :) -- Калі ў Вас ёсьць аднак альтэнатыўныя прапановы на гэты конт, г.зн. пра канкрэтнае выданьне пад тытулам "Regulae Ord. S. Bas. Magni", з адпаведнай эпохі, -- я толькі "за" :) Аднак сумняюся :))

Зьвязацца толькі так -- тут у нас усё публічна :) І (!) строга ананімна :)

Reply

biblijatekar April 26 2012, 22:00:53 UTC
Ну, ды ладна, не прыбядняйцеся - "прахадзіў побач", "зацікавіўся"... :) Прачытанне патрабуе веданьня пэўнага інструментару і ўменьня ім валодаць, а таксама нешкадаваньня часу на тое, каб палазіць па бібліяграфіях. У нас ня так шмат людзей хто змог-бы прачытаць і "раскапаць" тое, што Вы прадставілі ў артыкуле. Уласна, таму я і адрэагаваў на Ваш допіс, чаго звычайна не раблю. Сыходзячы з тэмы і стылю я падазраю, што ведаю (і на 90-95% упэўнены), хто хаваецца пад псэўдонімам suziralnik. Але астаецца адсоткаў 5-10% допуску на памылку, і гэтым выпадку было-б шкода страціць цікавы кантакт. Гэта да пытаньня "строгай ананімнасьці". Што датычыць публічных дыскусіяў, дык мяне яны не цікавяць і я элементарна не маю на іх часу. :(

Reply

suziralnik April 26 2012, 22:43:29 UTC
Аднак мусіце прызнаць адсутнасьць варыянтаў з "Regulae OSBM", не? :)

Дарэчы, у працэсе я высьветліў, што Эстрайхэр цяпер ёсць на інтэрнэце: http://www.estreicher.uj.edu.pl/staropolska/baza/szukaj.html
-- там інтэрфэйс ня вельмі зручны, аднак з пэўнай практыкай можна карыстацца, напрыклад уводзячы штосьці, што побач, а потым пераходзячы па старонках наперад ці назад... А ня йсьці ды лезьці... Ну Вы самі ведаеце, дзе ён стаіць :)

Reply


Leave a comment

Up