Leave a comment

Comments 7

juli_erde February 21 2012, 19:52:49 UTC
Адной з цяжкіх задачаў пры КНВ было суаднясенне пакояў пасля санаторыя з апісаннямі ў інвентарах. Тым больш што розныя інвентары часам размяшчалі, здаецца, адныя і тыя залі ў розныя месцы.

Reply

suziralnik February 21 2012, 22:32:51 UTC
Ня ведаю ці шмат тых інвэнтараў, прынамсі гэтак падрабязных, але цікава было-бы супаставіць пакой за пакоем ў розныя часы. Магчыма мэтадам выключэньня ўдалося-бы ідэнтыфікаваць тыя, дзе апісаньне невядома чаго датычыцца :)

Вось таму шмат хто ўжо казаў, што трэба было апублікаваць тую дасьледча-абгрунтаваўчую дакумэнтацыю, якая рабілася для праекта. Бо ў працэсе павінна была быць выканана грунтоўная дасьледчая праца па дэталёвым вывучэньні гісторыі будынка, памяшканьняў і інтэр'ераў, такога ўзроўню, што мае для краёвай навукі істотнае значэньне.

Reply


juli_erde February 21 2012, 23:18:38 UTC
Усё ўжо ідэнтыфікаванае) А па выніках рэстаўрацыі абавязкова пішацца усеабдымны "научный отчет", але іх звычайна не друкуюць для шырокай публікі.

Reply

suziralnik February 22 2012, 22:03:18 UTC
Не публікуюцца, і я вось аб чым: што, таму, усе навуковыя вынікі КНВ (і выніковай справаздачы) аказваюцца для навуковага працэсу амаль страчаныя. Няма гарантыі, што хтосьці ня возьмецца пісаць кандыдацкую ды ў працэсе рабіць архіўныя знаходкі і розныя адкрыцьці, зробленыя падчас выкананьня праекту, аднак неапублікаваныя. А хтосьці можа не зрабіць нейкіх адкрыцьцяў ды знаходак, да якіх яго падштурхнула-бы знаёмства з неапублікаванымі вынікамі працаў.

Reply

radziwill_by February 27 2012, 16:00:03 UTC
Спадзяюся, ты мне паведаміш, калі тая навуковая праца выйдзе? Цікава будзе пачытаць..хыхы..

Reply

juli_erde March 1 2012, 22:59:08 UTC
Яна не "выйдзе", гэта "отчет", яго здаюць))
А калі б Мінкульту ды добры розум, то можна было б паводле отчета, які па сутнасці вельмі грунтоўны і тоўсты талмуд, зрабіць нават не адну і нават навуковай катэгорыі кнігу, але пазбаўленай некаторых ўспрымальных толькі для спецыфічных спецыялістаў тэхнічных дэталяў. Уласна як гэта робяць усе нармальныя краіны.

Reply


Leave a comment

Up