Печ-грубка канца XVIII ст. ў замку - відавочна існавала ў часе ўкладаньня Рэестру.„Рэестар рухомых рэчаў у Нясьвіскім замку, якія засталіся па памерлым Я(сна) В(яльможным) Кн(я)зю Я(го)м(ась)ці Каролю Радзівілу, Ваяводзе Віленскім“. 1791 г.
Прадмова, пераклад і камэнтары Сяргея Рыбчонка і Ўладзімера Сьвяжынскага, „Спадчына“, №6, 1996. с. 261-280.
(З падзякай сп. С. Рыбчонку за згоду на зьмяшчэньне (красавік 2010 г.) і сп. Г. С. за пасярэдніцтва).
NB: здымкі пакояў, ужытыя для ілюстрацыяў, паказваюць інтэр'еры, створаныя ў др. пал. ХІХ ст. і маюць ускоснае дачыненьне да апісаньнага ў тэксьце.