Нясвіскі і Мірскі замкі ў верасьні 1939

Dec 18, 2011 15:41

Цікавы допіс melnikau1980 пра ўнутраны і зьнешні выгляд Нясвіскага і Мірскага замкаў, якім яго пабачылі ў верасьні 1939 наведнікі з СССР:



Фотаздымак са згаданага допісу.
         „...Якой старажытную рэзідэнцыю «беларускіх каралёў» убачылі «вызваліцелі» у верасні 1939-га? Што думалі аб убачаным? <...> І такое апісанне замка я знайшоў. 5 лістапада 1939 г. ў галоўным савецкім друкаваным органе, газеце «Праўда», было надрукавана эсэ Валянціна Катаева пад назвай «Два замка».<...>“

„Кожны пакой быў велічынёй з актавую залу. Асабліва кідалася ў вочы тое, што ўсюды сцены былі бялёныя. Іх грубы, нават, я б сказаў, казарменны, бель падкрэсліваў багацце мэблі, паркетаў, складзеных з мноства каштоўных гатункаў дрэва - чырвонага, чорнага, цытрынавага, масіўных паліраваных дзвярэй, велічэзных люстэркаў у тонкіх залатых рамах.
        Мы ўбачылі кабінет князя з доўгім сталом пасярэдзіне. За гэтым сталом свабодна магло б змясціцца пяцьдзесят чалавек. Стол быў пакрыты каштоўнымі абрусамі і вышыўкамі. На ім стаялі кветкі, вазы, кнігі, мініяцюры і сучасныя сямейныя фатаграфіі. Было раскідана мноства французскіх і амерыканскіх ілюстраваных часопісаў за ліпень, жнівень і нават верасень месяц гэтага фатальнага для гаспадароў года.
          Мы бачылі грандыёзную паляўнічую залу, засланую шкурамі мядзведзяў, ваўкоў, лісіц. На доўгіх сталах была раскладзена паляўнічая зброя - пісталеты, мушкетоны, кінжалы, сучасныя штуцэры, вінтоўкі. На сценах віселі ў мностве рогі аленяў і ласёў. Складзеныя парамі кабаньі іклы, былі ў залатой аправе, і віселі на залатых ланцужках, як маленькія касцяныя хамуцікі. Пад кожнай парай іклаў быў надпіс. Усе гэтыя рогі і іклы атрымалі «Гран пры» на нейкай арыстакратычнай паляўнічай выставе ў Парыжы. Тут жа быў уладкаваны хатні цір, дзе на чорным фоне віднеліся белыя зайцы і алені.
          Затым мы агледзелі рыцарскую залу, поўную рыцарскіх даспехаў - шлемаў, нагруднікаў. Шэраг рыцараў стаялі ўздоўж белых сцен, пабліскваючы цьмяным срэбрам і золатам. Стаялі цэлыя рыцары-коннікі са страўсінымі пер’ямі на рашэцістых шлемах.
Залы ішлі за заламі.<...>“ - гл. цалкам з падрабязнасьцямі, таксама пра Мір, і фотаздымкі.

збраёўня, стол пісьмовы, габінэт, стол більярдны, стол, прыватнае, шафа кніжная, радыё, люстэрка, чорнае дрэва, мініятура, XXст., дзьверы, абрус, паркет, кнігі, бялёныя сьцены, Нясьвіж, палац, Мір, чырвонае дрэва, XIXст., скуры/рогі/паляўнічыя трафеі, кветкі, фотаздымак, ваза

Previous post Next post
Up