"Бусы".

May 06, 2013 13:52

 Тым часам я мала пішу сюды. Жаданне мо і ёсць, але часу не стае. І адна з прычын гэтаму - праект "Бусы". Я яго арганізавала разам з Анакай Шапашнікавай. І ён неяк надта хутка атрымаў розгалас. Праэкт плянуе быць дзвухмоўным. Арганізоўваем там тэатральныя, музычныя і кніжныя сустрэчы. Мне самой вельмі падабаецца ( Read more... )

bazart, Бусы

Leave a comment

Comments 7

psychakotka May 6 2013, 11:13:48 UTC
сумуй з пачуццем карыснасці )))

а я ўсе чакаю, калі здолею дапаўзці да вас...нешта страмлівае і пакуль ёсць патрэба ў адзіноце.

Reply

bazart_by May 6 2013, 11:15:54 UTC
Так і сумую), проста мару, як з кубачкам кавы, ў пледзіку засяду і напішууууу сто пастоў). (насамрэч я разумею, што хачу проста пабыць адна дома))))).

А калі дойдзеш да нас - будзем вееельмі рады!

Reply


psychakotka May 6 2013, 11:23:22 UTC
мне нават адзінота не дапамагае...раблю памылкі ў тэксце )
гэта я пра "стрЫмлівае" і рэдагаваць не дазваляе (((

адна дома...гэта найвялікшая асалода сучаснай маці) плануй і арганізуй... для мене зараз гэта лепшы адпачынак, магчымасць унутранай працы і адчування каштоўнасці жыцця )

Reply


bazart_by May 6 2013, 11:31:36 UTC
Каця, з гэтым асобны прыкол. Позаўчора была ў Машы, насалоджвалася яе лаўндж клубам, як яна сама называе сваю кватэру. І думала - ну вось у мяне немагчыма гэта.
Прыйшла дамоў, наважылася (перахвалявалася, перапанікавала і г.д.) і сказала Мужу: Ведаеш, ёсць рэчы, якія вельмі важны і без якіх я не магу, мне неабходна мець дома тусы і бываць адной.
Паўза і потым Муж кажа: Дык а што я супраць? Калі ласка.

Доўга потым пра сябе смяялася. Часта мы самі сабе робім абмежаванні, а спісваем на іншых). Таму працую над гэтым).

Reply


kitt_ku May 23 2013, 12:31:18 UTC
Добры дзень, Наста. Я так засумавала, калі заўважыла, што прапусцілі шмат цікавых канцэртаў.. А дзе, ўвогуле, можна глядзець анонсы Вашых мерапрыемстваў?

Reply

bazart_by May 23 2013, 13:10:49 UTC
Вітаю! Я зараз найбольш у фэйсбуку. Нажаль часу не стае для майго "доміка ля возера" - ЖЧ.
Калі Вы ёсць у фэйсбуку - я там Nasta Khomich-Bazar.
Ну і буду старацца сюды таксама афішы размяшчаць.
У гэтую нядзелю (26-га мая) Базартчык. Майстар-клас па выцінанцы і спектакль "Мама Му чытае і прыбірае".

Reply


kitt_ku May 23 2013, 14:09:25 UTC
Дзякую )

Reply


Leave a comment

Up